ЗМЕСТ
РЭФЕРАТ.. 3
РЕФЕРАТ.. 4
ABSTRACT.. 5
УВОДЗІНЫ... 6
ГЛАВА 1. РЭМАРКІЗМ ЯК СУСВЕТНЫ ЛІТАРАТУРНЫ ФЕНОМЕН У БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ... 10
1.1 Сутнасць паняцця “рэмаркізм” як літаратурнай з’явы.. 10
1.2 Беларуская ваенная проза ў кантэнце “рэмаркізму”. 13
Высновы па главе 1. 21
ГЛАВА 2. ТРАДЫЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ ВАЕННАЙ ПРОЗЫ.. 22
2.1 Спецыфіка ваеннай тэматыкі ў творах франтавога пакалення літаратараў 22
2.2 Тэма вайны ва ўсведамленні “дзіцячага пакалення” відавочцаў. 42
Высновы па главе 2. 47
ГЛАВА 3. ВАЕННАЯ ПРОЗА Э. РЭМАРКА І І. НАВУМЕНКІ Ў КАМПАРАТЫЎНЫМ АСПЕКЦЕ.. 48
3.1 Тэма вайны ў творчасці Івана Навуменкі 48
3.2 Традыцыі “рэмаркізму” ў творах Івана Навуменкі 52
Высновы па главе 3. 57
ЗАКЛЮЧЭННЕ.. 58
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ.. 60
Такім чынам, на падставе праведзенага даследавання мы можам зрабіць наступныя высновы:
“Рэмаркізм” як сусветны літаратурны феномен мае наступныя рысы: 1) псіхалагізацыя вайны; 2) раз’яднанасць і абасобленасць людзей, якія паддаюцца скепсісу, прызнаўшы сваю адзіноту і маральную спустошанасць, аднак не здольныя да здрады, яны ненавідзяць фашызм, супраціўляюцца яму, любяць жыццё і спрабуюць абараніць яго; 3) апісанне рэальных падзей, якія адбываліся падчас вайны; 4) адносіны да вайны як да трагедыі (бессэнсоўнае знішчэнне людзей – маральнае, духоўнае і фізічнае); 5) страчаныя лёсы (“страчанае пакаленне”); 6) вобраз “ворага”, які перадаваўся ў творах як чалавек, вымушаны падпарадкоўвацца свайму камандаванню, але які таксама мае чалавечнасць; 7) захаванне чалавечнасці нават у жорсткіх ваенных умовах.
Спецыфіка адлюстравання ваеннай тэматыкі ў творчасці Эрых Марыя Рэмарка заключаецаа ў яго падыходзе, адлюстраванні ваенных падзеяў і людзей, якія ў іх удзельнічаюць. Рэмарк паказвае працэс “ужывання” сваіх герояў у вайну, губляецца гераізацыя салдатаў – яна становіцца штодзеннай і вымушанай, як быццам праз яе чалавек кожны раз даказвае міру, што ён варты жыць; выявы персанажаў - гэта добрыя, але вельмі раз’яднаныя людзі, якія паддаюцца скепсісу, прызнаўшы сваю адзіноту і маральную спустошанасць, аднак у пісьменніка ніводны галоўны персанаж не становіцца на шлях здрады, страты чалавечай годнасці, або самагубства, усе яго героі гатовы прыйсці на дапамогу хворым, нягледзячы на асабістую небяспеку, усе ненавідзяць фашызм, супраціўляюцца яму, любяць жыццё і спрабуюць абараніць яго.
Рэмаркізм у беларускай літаратуры існаваў на двух ўзроўнях: 1) рэмаркізм у адлюстраванні аб’ектыўнага вобраза вайны (ён паядноўвае літаратуру “згубленага пакалення” і літаратуру “лейтэнанскую” – антываенную і антысталінскую адначасова) і 2) рэмаркізм у адлюстраваннні яе духоўнай прасторы. Ваенная тэма ў беларускай літаратуры прайшла розныя перыяды свайго развіцця: ад традыцыі ідэалізаванага паказу гераічнага на вайне ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе да праўдзівай “акопнай” праўды вайны “лейтэнанцкай” прозы у 60−70-я гг. Гэта не толькі мастацкія творы, але і дакументальна-мастацкая проза.
Ваенная тэматыка ў творчасці Івана Навуменкі – галоўная тэматыка яго твораў. Гэта звязана з тым, што пісьменнік адносіцца да так званага “страчанага пакалення”, да той групы пісьменнікаў, якіх адносяць да пісьменнікаў-франтавікоў. Ён у 17 год аказаўся ўцягнутым у баявыя дзеянні, быў партызанам, што да пэшнага часу лічылася амаль здрадай у савецкім грамадстве і адпаведна паўплывала на жыццё пісьменніка ў пасляваенныя гады.
У творчасці І.Я. Навуменка можна вызначыць наступныя рысы “рэмаркізму”: 1) раз’яднанасць і абасобленасць людзей, якія нават сваім родным не маглі сказаць усёй праўды, бо у ваенны час гэта магло каштаваць ім жыцця; 2) ўспрыманне вайны як трагедыі (а не як гераізму, упэўненасці і перамогі); 3) адлюстроўванне яе бессэнсоўнасці і драмы праз праўдзівае апісанне пачуццяў герояў; 4) паказ парушаных лёсаў (нават для тых, хто служыў а падполлі і ў партызанскім атрадах, а такіх на Беларусі было шмат); 5) захаванне чалавечнасці нават у жорсткіх ваенных умовах. Яго творы вылучаюцца мяккім лірызмам, майстэрствам выкарыстання мастацкай дэталі, лёгкім гумарам, глыбокім пранікненнем ва ўнутраны свет герояў. Аўтар глыбока псіхалагічна раскрыў іх маральны патэнцыял, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя агульнай справы. Да рэмаркіскіх можна аднесці такія яго творы, як “Хлопцы самай вялікай вайны…” (1970); “Салдаты вярнуліся” (1964), “Інтэрнат на Нямізе” (1978), “Смутак белых начэй” (1970-1978), “Дзяцінства”, “Падлетак”, “Юнацтва” (1997).
Список использованной литературы:
Адамович, А. А если практически… / А. Адамович // Вопросы литературы. – 1976. – № 5. – С. 102–103. Адамович, А. Почему мы не можем не писать о войне : собр. соч. : в 4 т. / А. Адамович. – Мн : Маст. літ., 1982. – Т. 3. – С. 513-525. Адамович, А Толстовские традиции в литературе о войне / А. Адамович. – М., 1982. – 456 с. Быков, В. Живые – памяти павших / В. Быков // Живая память поколений: Великая Отечественная война в советской литературе : сб. ст. М. : Худож. лит., 1965. – С. 356-357. Злобин, Г.П. По ту сторону мечты. Страницы американской литературы ХХ века / Г.П. Злобин. – М., 1985. – 566 с. Иванова, Л. Литература о войне в идейно-художественных исканиях современной прозы / Л. Иванова // Великая Отечественная война в современной литературе. – М. : Наука, 1982. – С. 52-79. Леонов, Б. Свет подвига / Б. Леонов. – М. : Совет. Россия, 1985. – 352 с. Лихачёв, Д. Чем «несамостоятельна» любая культура, тем она самостоятельнее / Д. Лихачёв // Вопросы литературы. – 1986. – № 12. – С. 149. Науменко, И. Трое из зеленой будки. Книга рассказов и повестей «Последняя осень» / И. Науменко. – Мн.: Маст. літ., 1979. – 416 с. Похаленков, О.Е. Концепт «враг» в творчестве Эриха Марии Ремарка и советской «лейтенантской прозе» 1950-60-х гг. : автореф… дис. кандид. филол. наук : 10.01.03. – Смоленск, 2011. – Человек и наука [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://cheloveknauka.com/kontsept-vrag-v-tvorchestve-eriha-marii-remarka-i-sovetskoy-leytenantskoy-proze-1950-60-h-gg . Прутков, Н.И. Историко-сравнительный анализ произведений художественной литературы / Н.И. Прутков. – Л., 1974. – 304 с. и др.

