Уводзіны ……………………………………………………………………3
Раздзел I. Вытокі патрыятызму Уладзіміра Караткевіча ………………..5
Раздзел II. Патрыятычныя і адраджэнскія матывы ў лірыцы
Уладзіміра Караткевіча …………………………………………………...8
Заключэнне ………………………………………………………………..28
Спіс выкарыстанай літаратуры ………………………………………….30
“Роўнага яму няма і наўрад ці ўжо будзе, замяніць яго ў нашай літаратуры не можа ніхто. Ужо хоць бы таму, што ніхто з такім бляскам не спалучае ў нас талент празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, эсэіста, гісторыка. Ён быў аднолькава таленавіты ва ўсіх літаратурных жанрах, што, можа, натуральна для літаратуры мінулага, але рэдка сустракаецца ў сучаснай”, — так ацэньвае творчасць Уладзіміра Караткевіча В. Быкаў [14 , с. 67]. На думку А. Мальдзіса, Уладзімір Караткевіч узвысіўся, стаў эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры ці беларускай культуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў.
“Людзі, — гаварыў Л. Талстой, — мала чулыя да мастацтва, часта думаюць, што мастацкі твор складае адно цэлае таму, што ў ім дзейеічаюць адны і тыя асобы, таму, што ўсё пабудавана на адной завязцы ці апісваецца жыццё аднаго чалавека… Гэта толькі так здаецца павярхўнаму назіральніку: цэмент, які звязвае кожны мастацкі твор у адзінае цэлае і таму выклікае ілюзію адлюстравання жыцця, ёсць не адзінства асоб і адносін, а адзінства самабытных маральных адносін аўтара да прадмета” [1, с. 10]. Аўтар “Ганны Карэнінай” неаднаразова імкнуўся растлумачыць чытачам унутраныя матывы мастацкай гармоніі, ён быў упэўнены: “У кожным мастацкім творы самым важным, самым каштоўным і пераканальным для чытача з’яўляюцца ўласныя адносіны аўтара да жыцця… Цэласнасць мастацкага твора заключаецца не ў адзінстве задумы, не ў абмалёўцы дзеючых асоб, а ў выразнасці і дакладнасці адносін самога аўтара да жыцця, якія пранізваюць увесь твор” [1, с. 131].
У гэтых словах Л. Талстога чуецца зварот аўтара да чытача, яго клопат пра выбар аптымальных крытэрыяў ацэнкі твораў, яго імкненне быць зразумелым. Відавочна, што для Л. Талстога існавала паняцце “значэнне ўсяго твора”, адпаведнае “адносінам самога аўтара да жыцця”. У літаратуразнаўстве гэтае паняцце называецца аўтарскай пазіцыяй — абагульняльнай мастацкай ідэяй, увасабленнем якой з’яўляецца твор. Праз аўтарскую пазіцыю рэалізуецца пісьменніцкае разуменне свету і чалавека. Спосабы выяўлення аўтарскай свядомасці надзвычай разнастайныя — ад выбару тэмы, жанру, жыццёвай асновы твора да выбару моўных сродкаў. Уменне спасцігаць аўтарскую пазіцыю і спосабы яе выяўлення ў творы з’яўляецца паказчакам эстэтычнага ўспрымання мастацкага слова.
У данай курсавой рабоце разглядаецца патрыятычная лірыка Уладзіміра Караткевіча.
Тэма курсавой работы бачыцца актуальнай і надзённай, таму што ілюструе тое, наколькі важная для пісьменніка грамадзянская, патрыятычная пазіцыя. У. Караткевіч не залежыў ад кан’юнтурных патрабаванняў і павеваў часу, ён умеў выказаць свае погляды і думкі. Паэт імкнуўся як мага глыбей экспрэсіўнай вобразнасцю і лексікай уздзейнічаць на чытача, выклікаць у яго свядомасці і сэрцы найбольшае ўражанне.
Навізна праведзенага даследавання заключаецца ў тым, што, нягледзячы на вялікую колькасць літаратуры, якая існуе па творчасці У. Караткевіча: манаграфія А. Вераб’я “Абуджаная памяць” [2], яго ж шматлікія артыкулы, кніг А. Мальдзіса “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча” [3], А. Русецкага “Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць” [4], Г. Ішчанкі “Уладзімір Караткевіч у школе: вывучэнне творчасці пісьменніка” [5], В. Шынкарэнкі “Пад ветразем дабра і прыгажосці: жанрава-стылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча” [6] і інш., разгляду менавіта патрыятычнай лірыкі Уладзіміра Караткевіча адведзена мала месца, а таму мэтазгодна правесці больш дэталёвы яе аналіз.
Список использованной литературы:
Толстой, Л. Н. Собр. соч.: в 22 т. / Л. Н. Толстой. — М.: Худ. лит., 1986. — Т. 10. — 543 с. Верабей, А. Абуджаная памяць: нарыс жыцця і творчасці
У. Караткевіча / А. Верабей. — Мінск: Маст. літ., 1997. — 256 с. Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча /
А. Мальдзіс. — Мінск: Маст. літ., 1990. — 230 с. Русецкі, А. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць /
А. Русецкі. — Мінск: Маст. літ., 1991. — 287 с. Ішчанка, Г. М. Караткевіч у школе: вывучэнне творчасці пісьменніка. Г. М. Ішчанка. — Мінск: Аверсэв, 2002. — 207 с. Шынкарэнка, В. К. Пад ветрам дабра і прыгажосці: жанрава-стылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча / В. К. Шынкарэнка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 175 с. Верабей, А. Рыцар Беларусі: роздум пра творчасць Уладзіміра Караткевіча / А. Верабей // Роднае слова. — 2000. — № 8. — С. 12—16. Мальдзіс, А. Першынец Уладзіміра Караткевіча: агляд творчасці /
А. Мальдзіс // Караткевіч, У. У снягах драмае вясна. — Мінск: Маст. літ., 1989. — С. 65. Караткевіч, У. Збор твораў: у 8 т. / У. Караткевіч. — Мінск: Маст. літ., 1987—1991. — 8 т. Барадулін, Р. І коскі з месца не зрушу // Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны. Мн.: Маст. літ., 1995. — С. 6. Гапава, В. Жыву бяздоннай трывогай / В. Гапава // Мастацтва Беларусі. — 1990. — № 7. — С. 58—65. Малевіч, Л. “І не знікаць паэтам вечна” / Л. Малевіч // Ленінская трыбуна. — 1987. — 22 верас. Макмілін, А. “Быў. Ёсць. Буду…”: гісторыя і культура як тэмы паэзіі Уладзіміра Караткевіча / А. Макмілін // Тэрмапілы. — 1999.— № 2. — С. 104—113. Быкаў, В. Яркае і самабыытнае дараванее // Праўдай адзінай. Мн.: Беларусь, 1984. – 134 с. Караткевіч, У. Лісты ў краіну янтарнай казкі // Шляхам гадоў. Мн.: Маст. літ., 1990. – 188 с. Русецкі, А. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сусветнасць: Нататкі літ. Творчасці. Мн.: Маст. літ., 1991. – 252 с.

