Рыгор Іванавіч Барадулін..2
ЖЫЦЦЁ И ТВОРЧАСЦЬ..3
АНАЛІЗ ТВОРЧАСЦІ..7
ВЕРШЫ АЎТАРА..15
СПІС ЛІТАРАТУРЫ..18
Творчасць паэта вызначаецца разнастайнасцю жанраў, вобразна-стылявых сродкаў, яркай метафарычнасцю, тонкім псіхалагізмам, багаццем моўнай палітры. Скарбы вуснай народнай творчасці, засвоеныя з дзяцінства, сталі дабратворнай глебай, на якой прарасла, зарунела непаўторная творчая індывідуальнасць Рыгора Барадуліна. У яго творах адкрываецца жывая крыніца хараства мовы і мудрасці народа, яго традыцый і звычаяў, своеасаблівай натурфіласофіі. Разам з тым народна-паэтычнае ў творчасці Рыгора Барадуліна нельга вылучыць з індывідуальнага. Дзякуючы такому сінтэзу паэту ўдаецца ствараць манументальныя вобразы Маці, Радзімы, Бацькаўшчыны.
Многія вобразы ранняй лірыкі нярэдка маюць працяг у пазнейшых творах: зборнікі «Маўчанне перуна» (1986 г.), «Самота паломніцтва» (1990 г.), «Міласэрнасць плахі» (1992 г.), «Евангелле ад Мамы» (1995 г.). У апошніх кнігах узмацняецца гучанне біблейскіх матываў. Паэт нярэдка звяртаецца да жанру малітвы, малітвы за постчарнобыльскае выжыванне і адраджэнне беларускай нацыі. Імкненнем далучыцца да агульначалавечай духоўнай культуры абумоўлены зварот да Бібліі ў «Трыкірыі». У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі «Ксты». Зборнік «Руны Перуновы» (2006 г.), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі.
У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і праблемы, якія сталі хваляваць яго толькі апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю яго творчасць. Радзіма, мова, маці – ад “Маладзіка над стэпам”, першага яго зборніка, да “Евангелля ад мамы”, апошняга па часе напісання, - абавязкова прысутнічаюць у творчай памяці паэта. Як непадзельнае трыадзінства ўяўляе гэтыя самыя дарагія для яго паняцці Рыгор Барадулін.
Список использованной литературы:
Кнігі:
Бібліяграфічны слоўнік. Т. 1. — Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 210—235.
Дуброўскі А. Паэтыка Рыгора Барадуліна : рытмічная арганізацыя верша. — Мінск: Рэйплац, 2006. — 128 с.
Сайты:
.....