Змест

Уступ.. 3

Беларускія загадкі. 4

Неба і нябесныя свяцілы.. 4

Зямля і вада. 5

Стыхіі і з’явы прыроды.. 5

Раслінны свет. 5

Харчаванне, ежа. 5

Загадкі-пытанні, загадкі-жарты, загадкі-задачы і некаторыя іншыя. 5

Калі адчыняюцца нябёсы... 6

Дзве Куцці 6

Паміж двума светамі 6

Дадатак.. 8

Спіс літаратуры... 10



Фрагмент работы:

Калі адчыняюцца нябёсы

Дзве Куцці

На Беларусі праваслаўныя Каляды, як мы ведаем, святкуюцца з 6 па 21 студзеня. Але ў нашай культуры існуюць яшчэ і язычніцкія Каляды, якія не маюць дачынення да царквы. Продкі верылі, што падчас зімовага сонцазвароту знікаюць прасторавыя межы паміж светам памерлых і жывых людзей.

Нездарма на Вялікую Куццю запрашаліся не толькі сямейнікі, але і душы памерлых продкаў. Па вёсцы пачыналі хадзіць калядоўшчыкі[1] , якія сімвалізавалі прадстаўнікоў тако свету. Так, напрыклад, Каза была увасабленнем плоднасці і ўрадлівасці, Дзед-павадыр – Бога, Журавель або Бусел – божыя птушкі, Цыган ці Салдат – чужынцы. Усе яны спявалі розныя калядныя песні:

Мы людзі няпростыя, з далёкага краю.

Хлопцы небывалыя з-пад самага Раю.

Ідзём кругом света аж да самага Лета!

На Шчодрую Куццю, апоўнач, калі старое сканчалася, а новае яшчэ не пачыналася, мяжа паміж двума светамі знікала, на першы план выходзіла варажба. Варажыла моладзь, каб дазнацца, што чакае, калі гуляць вяселле, колькі дзяцей будзе; гаспадары, якія клапаціліся пра гаспадарку.

Паміж двума светамі

Сам працэс варажбы адбываўся з дапамогай прадметаў, якія сімвалізавалі мяжу паміж сваім і чужым светам: на ростанях, каля калодзежа, возера, ракі, пад акном, у лазні, каля люстэрка. Так, каб даведацца дзяўчыне ў які бок ісці замуж, яна ішла апоўнач на ростані і слухала, з якога боку брэшуць сабакі.

На “Шчадрэц” дзяўчыны выпякалі аладкі і зносіслі іх у адну хату, клалі ў рад і клікалі сабаку, прыгаворваючы: “ чыю першую ён з’есць – тая першая выйдзе замуж, чыю скіне ў вядро – тая ўтопіцца, а калі зацягне куды аладку і не з’есць, то дзеўка разыдзецца з хлопцам”.

Самай страшнай варажбой лічылася варажба з люстэркам. Дзяўчына запальвала свечкі і рабіла “калідор” з люстэрак, потым углядалася ў яго, а калі раптам з’явіцца вобраз суджанага, то дзяўчыне трэба было своечасова сказаць “Чур мяне!”, каб прывід знік і не нарабіў шкоду. Гэты невыпадковы выраз мае такое тлумачэнне. Чур[2] – адзін з язычніцкіх бажостваў межаў і ростаняў, які ахоўваў чалавека ад нячысцікаў, таму ў го і прасілі дапамагчы.

У адным з калядных паданняў распавядаецца пра смелую дзяўчыну, якая прыйшла з сяброўкамі паваражыць у закінутую хату, зняла з сябе крыжык і “запрасіла суджанага на вячэру”. І тут на парозе з’явіўся хлопец, узяў дзеўку пад руку і павёз у багатай брычцы. Яны ажаніліся і сталі добра багата жыць. Аднойчы дзяўчына захварэла, і папрасіла мужа прывесці да яе хросную. Тая прыехала і павесіла на шыю дзяўчыны нацельны крыжык. Раптам багатая хата і муж зніклі, а дзяўчына апынулася пасярод пусіэльнага поля.

 

[1] гл. Малюнак 1

[2] гл. Малюнак 2



Список использованной литературы:

Спіс літаратуры

Беларускія загадкі. Я. Салавеміч, “Юнацтва”, 1982. І. Клімковіч. Калі адчыняюцца нябёсы. “Мастацкая літаратура”, 2012. А. Гурскі. Бяздоннае багацце. “Мастацкая літаратура”, 1990. Беларускі народны каляндар.


Цена сегодня: 10.00 бел.руб.

Вы находитесь на сайте как незарегистрированный пользователь.
Для покупки работы Вам необходимо заполнить все поля ниже:
Ваше имя :
Придумайте логин :
Ваш e-mail :
Ваш телефон :
Параметры выбора
Дисциплина
Вид работ
Цена
от 
до 
Год сдачи
от 
до 
Минимальный балл
Страниц не менее
Слова в названии
Слова в описании


Megabank.by - Купить дипломную работу в Минске

Оставьте свои данные и мы перезвоним!