1. Генезіс беларускай мовы, яе развіццё ў часе.

2. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

3. Рэформы правапісу беларускай мовы. Закон аб мовах.

4. Праблемы культуры маўлення ва ўмовах білінгвізму. Камунікатыўныя якасці маўлення і іх роля ў прафесійна арыентаваным маўленні.

5. Рэалізацыя правільнасці, дакладнасці, сцісласці, лагічнасці ў прафесійнай сферы.

6. Рэалізацыя чысціні, багацця, дарэчнасці, вобразнасці і выразнасці ў прафесійнай сферы.

7. Асаблівасці беларускай фанетычнай сістэмы ва ўмовах білінгвізму.

8. Паняцце графікі і гісторыя яе станаўлення. Беларускі алфавіт.

9. Асаблівасці вымаўлення галосных, зычных гукаў.

10. Асаблівасці вымаўлення гукавых спалучэнняў (галосных і зычных).

11. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання.

12. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы ўжывання

13. Лексікаграфія. Характарыстыка лексікаграфічных крыніц

14. Прынцыпы беларускага правапісу.

15. Напісанні галосных і іх спалучэнняў у прафесійнай лексіцы паводле фанетычнага прынцыпу.

16. Напісанні зычных у прафесійнай лексіцы паводле фанетычнага прынцыпу.

17. Напісанне прафесійнай лексікі паводле марфалагічнага прынцыпу.

18. Напісанне спецыяльнай лексікі разам, асобна і праз злучок.

19. Ужыванне вялікай літары пры размежаванні ўласных і агульных назваў, пры афармленні простай мовы і цытат.

20. Лексіка-граматычная характарыстыка назоўніка

21. Нарматыўнае ўжыванне склонавых формаў назоўнікаў-тэрмінаў І і ІІІ скланенняў

22. Нарматыўнае ўжыванне склонавых формаў назоўнікаў-тэрмінаў ІІ скланення.

23. Нарматыўнае функцыянаванне рознаскланяльных назоўнікаў. Асаблівасці скланення назоўнікаў множнага ліку.

24. Лексіка-граматычная характарыстыка прыметніка

25. Спецыфіка ўтварэння і функцыянавання ступеняў параўнання прыметніка і прыслоўя.

26. Асаблівасці скланення і выкарыстання займеннікаў як слоў з “замяняльнай”, “указальнай” функцыяй.

27. Лексіка-граматычная характарыстыка лічэбніка.

28. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў лічэбнікаў

29. Нарматыўнае ўжыванне граматычных катэгорый і формаў дзеяслова.

30. Асаблівасці ўтварэння і функцыянавання дзеепрыметнікаў.

31. Спецыфіка ўтварэня і ўжывання дзеепрыслоўяў.

32. Структура і спецыфіка беларускіх словазлучэнняў (параўнальна з рускай мовай)

33. Асноўныя прыметы, функцыі і жанры навуковага стылю.

34. Асноўныя прыметы, функцыі і жанры афіцыйна-справавога стылю

 



Фрагмент работы:

Прынцып арфаграфii – гэта асноўная iдэя, заканамернасць, на якой будуюцца i аб’ядноўваюцца ў группы канкрэтныя правiлы напiсання. Беларускі правапіс грунтуецца пераважна на двух прынцыпах – фанетычным i марфалагiчным.

Фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме лiтаратурнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў у словах. Ён зблiжае пiсьмовую форму мовы з вуснай, дае магчымасць перадаць спецыфiчныя асаблiвасцi фанетычнага ладу беларускай лiтаратурнай мовы – аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых i [р], падаўжэнне зычных i г.д. На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:

- правапiс о, э–а (ы): рэкі – рака, год – гады, адрас, Ватэрлоа, інжынер;

- правапiс е, ё–я: клён – кляновы, метро, сяржант, дзясяты;

- правапiс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: фае, гігіена, акiян;

- правапіс у і ў у залежнасці ад пазіцыі ў слове: моцны ўдар, ад удару;

- правапiс прыставак на -з (-с): бездапаможны, бяскрайні, згарэць, сплавіць;

- правапiс д–дз, т–ц: горад – у горадзе, плот – на плоце, дзверы, цвёрды;

- правапiс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл, дт: посны, позна, сонца, сэрца, мiласэрны, радасны, Рэмбрант;

- правапіс падоўжаных зычных: калоссе, карэнне, стагоддзе; правапіс адной літары ў словах іншамоўнага паходжання: алея, маса, тона;

- правапіс прыстаўных гукаў: імгла, восень, павук, гэты;

- напiсанне лiтары ц на месцы спалучэння каранёвых ц, т, ч, кi суфiксальнага с (у суфiксах -ск-, -ств- ): салдат – салдацкi, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкi, рыбак – рыбацкі, чалавек – чалавецтва, выдавец – выдавецтва;

- напiсанне лiтары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х i суфiкса -ств-, а таксама караневага с i суфiкса -ск-: Беларусь – беларускі, прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, птах – птаства;

- захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах: пяшчота, нішчымны і інш.

Заўвага: выключэнні з правіл не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу напісання.

Марфалагiчны прынцып перадае аднастайнае напісанне адных і тых жа значымых частак слоў, нягледзячы на адрозненні ў iх вымаўленні. Ён дазваляе захаваць выразную марфемную структуру слова. На марфалагiчным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:

- правапiс звонкiх зычных на канцы слоў i перад глухiмi: грыб, дзядзька, гразь, лодка;

- напiсанне прыставак i прыназоўнiкаў на -б, -д, а таксама прыназоўнiкаў на -з: абвясціць, абчасаць, з хаты, без цябе, пад страхою, перад святам;

правапiс глухiх зычных перад звонкiмi: просьба, вакзал, футбол, лічба;

- правапiс шыпячых перад свiсцячымi і свiсцячых перад шыпячымi: на рэчцы, мыешся, зжаць, бясшумны;

- правапiс мяккiх зычных (мяккасць зычных, якая ўзнiкае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пiсьме не перадаецца): змена, святло, дзверы, цвёрды;

- правапiс караневых зычных з, ж, ш, г, х перад суфiксам -ск- у прыметнiках, утвораных ад геаграфiчных назваў: французскі, нясвіжскі, балхашскі, казахскi;

- правапiс д, т перад ц, ч: матчын, у хатцы, у лодцы, дакладчык;

- правапiс каранёвага д перад суфiксамi -ск-,-ств-: грамадства, суседскі;

- правапiс еў прыназоўнiку без i часцiцы не: не бойся, без страху.



Список использованной литературы:

1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн.: БДПУ, 2004. – 207 c.

2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.

3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Выш. шк., 1998. – 330 с.

4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, – Мн., 1989. – С. 3-10.

5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн.: Народная асвета, 1993. – 398 с.

6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.

7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.

8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987.

9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руководство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. – 6-е изд., стереотип. – Мн., ТетраСистемс, 2002, – 288 с.

10. Доклады Белорусского государсвтенного университета информатики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и управление. – Мн., 2005. - № 4, – 100 с.

11. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. – Мн.: Беларусь, 1994. – 160 с.

12. Квасов Н.Т. Элементы квантовой механики и статистической физики: Учеб. пособие по курсу «Физика» для студ. всех спец. и форм обуч. БГУИР / Н.Т. Квасов. – Мн.: БГУИР, 2004. – 63 с.: ил.


Цена сегодня: 50.00 бел.руб.

Вы находитесь на сайте как незарегистрированный пользователь.
Для покупки работы Вам необходимо заполнить все поля ниже:
Ваше имя :
Придумайте логин :
Ваш e-mail :
Ваш телефон :
Параметры выбора
Дисциплина
Вид работ
Цена
от 
до 
Год сдачи
от 
до 
Минимальный балл
Страниц не менее
Слова в названии
Слова в описании


Megabank.by - Купить дипломную работу в Минске

Оставьте свои данные и мы перезвоним!