1. Літаратура Сярэднявечча. Жанры, героі, сюжэты літаратуры перыяду Полацкага княства (аналіз твораў).
  2.  Літаратура перыяду Рэнесансу. Культуралагічнае значэнне дзейнасці Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў.
  3.  Ідэі Рэнесансу і іх выяўленне ў паэме “Песня пра зубра” М.Гусоўскага.
  4. Развіццё старажытнай беларускай прозы ад агіяграфіі і летапісання да мемуараў, спроба першага авантурна-прыгодніцкага рамана.
  5. Старабеларуская паэзія 16-17 стст., яе віды і жанры (на прыкладзе твораў А.Рымшы, Л.Карповіча, Г.Пельгрымоўскага, С.Полацкага, інш.).
  6. Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія, прыдворны тэатр.
  7. Грамадскія погляды і літаратурная дзейнасць філаматаў і філарэтаў (Я.Чачот, Т.Зан, І.Дамейка, інш.). Творчасць А.Міцкевіча. Мастацкі вобраз жыцця шляхты ў паэме “Пан Тадэвуш”.
  8. Тэатральна-музычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”: змест і праблематыка твора
  9. Станаўленне рамантызму ў беларускай літаратуры пач. ХІХ ст., яго спецыфіка, асноўныя прадстаўнікі. Мастацкі міфалагізм творчасці Я.Баршчэўскага.
  10. Ананімная літаратура ХІХ ст. і яе значэнне. Агляд твораў бурлескна-травесційнай плыні ў беларускай літаратуры ХІХ ст. (на прыкладзе паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”)
  11. Рэалістычныя тэндэнцыі ў літаратуры ХІХ ст. Ф.Багушэвіч як заснавальнік крытычнага рэалізму (паводле зместу паэтычных зборнікаў, прадмоў да іх і паэмы “Кепска будзе”)
  12. Беларуская літаратура “нашаніўскага” перыяду ў агульнаеўрапейскім культурным кантэксце. Характарыстыка дзейнасці Цёткі, Ядвігіна Ш., В. Ластоўскага і інш
  13. Праблема красы ў эстэтыцы М. Багдановіча. Беларуская гісторыя і культура, прырода і чалавек ў паэтычных вобразах гэтага аўтара (паводле зб. “Вянок”).
  14. Творчасць Янкі Купалы. Філасофія чалавечага быцця ў паэмах і п’есах Янкі Купалы. Праблема культуры мыслення ў трагікамедыі “Тутэйшыя”.
  15. Эпічны талент Якуба Коласа. Паэма “Сымон-музыка” як алегарычнае ўвасабленне гістарычнага лёсу нацыянальнага мастацтва.
  16.  Шматграннасць таленту М.Гарэцкага, погляд пісьменніка на ролю асветы і культуры (паводле твораў “У лазні”, “Роднае карэнне”, “У чым яго крыўда”, “Фантазія”, інш.).
  17. Псіхалагізм і інтэлектуалізм у беларускай прозе пач. ХХ ст. (паводле твораў М.Гарэцкага, К.Чорнага, М.Зарэцкага).
  18. Ідэя стварэння новага пралетарскага мастацтва і вобраз новага чалавека ў прозе 20-40-х гг. ХХ ст. (М.Зарэцкі, А.Мрый, К.Чорны, З.Бядуля – творы на выбар).
  19. Маладая савецкая паэзія: прадстаўнікі, сістэма вобразаў і стыль. Мастацкая практыка сяброў “Узвышша” – паэтаў У.Дубоўкі, Я.Пушчы, інш.
  20. Маштаб таленту К.Чорнага. Праблема “жывога чалавека” ў яго прозе
  21. Мастацкае адлюстраване савецкай мадэлі культурна-грамадскага жыцця ў творчасці К.Крапівы.
  22. Роля і месца мастацкай сатыры ў савецкай літаратуры пач. ХХ ст. (Я.Купала, А.Мрый, З.Бядуля, К.Крапіва, інш.)
  23. Літаратурна-культурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Тэмы, матывы, стыль заходнебеларускай літаратуры.
  24. Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе твораў К.Чорнага, ранняга перыяду творчасці А.Куляшова, П.Панчанкі, інш.).
  25. Роздум А. Куляшова над лёсам чалавека, народа, чалавечай цывілізацыі (“Новая кніга”, “Хамуціус”, “Цунамі”, “Варшаўскі шлях”).
  26. Мастацкая карціна грамадска-культурнага жыцця ў паэзіі П.Панчанкі 1980-90-х гг. (зб. “Горкі жолуд”, “Высокі бераг”, інш. – вершы на выбар)
  27. Паэтычная творчасць Максіма Танка. Матывы і тэмы лірыкі 80–90-х гг. (кнігі "Мой каўчэг", "Erratа" – вершы на выбар).
  28. “Філалагічнае” пакаленне як мастацкая з’ява ў літаратуры. Духоўна-творчае абнаўленне паэзіі Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, Г.Бураўкіна, Я.Сіпакова, В.Зуёнк
  29. Лірычная беларуская проза і яе прадстаўнікі. Пытанні культуры ўзаемадносінаў чалавека са светам у творчасці Янкі Брыля (паводле лірычных мініяцюр).
  30. “Ваенна-вясковая” плынь у беларускай літаратуры. Тэма вёскі і праблема захавання традыцыйнай народнай культуры ў творах А. Жука, В.Казько, А.Федарэнкі, інш.
  31. Беларуская драматургія 70-80-х гг. ХХ ст. у асобах і творах, сістэме жанраў (аналіз твораў на выбар)
  32. Жыццёвы і творчы лёс Васіля Быкава. “Быкаўская праўда” вайны (творы на выбар студэнта).
  33. В.Быкаў і экзістэнцыялізм. Аналіз аповесцяў “Ваўчыная яма”, “Труба”, 2-3 апавяданняў са зб. “Пахаджане” ці “Сцяна”).
  34. Універсалізм таленту У. Караткевіча, узбагачэнне беларускай літаратуры яго творамі. Аўтарскі ідэал культурнага чалавека, асобы (паводле празаічных твораў).
  35. Эстэтычныя пошукі ў паэзіі пакалення “сямідзесятнікаў” (А.Разанаў, Я.Янішчыц, С.Законнікаў, Р.Баравікова, А.Пісьмянкоў і інш. – аўтары на выбар) і ў сучаснай беларускай літаратуры
  36. Беларуская літаратура пра сталінскія рэпрэсіі (Ф.Аляхновіч, С.Грахоўскі, Л.Геніюш, інш.)
  37. Праўда факта ў творах С.Алексіевіч. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў кнізе “Чарнобыльская малітва”
  38. Творчасць А.Адамовіча. Мастацкі роздум над праблемай атамнай вайны ў аповесці “Апошняя пастараль”.
  39. Мастацка-біяграфічная проза. Вобраз асобы мастака ў эсэ В.Карамазава (зб. “З вясною ў адным вагоне” – твор на выбар)
  40. Беларуская гістарычная проза др.пал. ХХ ст. (творы У.Арлова, В.Іпатавай, К.Тарасава, Л.Рублеўскай – на выбар.)
  41. Творчасць І.Шамякіна і сацрэалізм. Праблематыка твораў 80–90-х гг. (на выбар: “Крывінка”, “Палеская мадонна”, “Сатанінскі тур”).
  42. Творчасць В.Казько. Вобраз творчай інтэлігенцыі і праблема лёсу нацыянальнай культуры ў аповесці “Да сустрэчы…”.
  43. Агляд сучаснай беларускай паэзіі (Л.Дранько-Майсюк, А.Сыс, Э.Акулін, Л.Рублеўская і інш.). Музычна-песенныя матывы ў іх творчасці
  44. Мастацкае асэнсаванне жыцця сучаснага грамадства Ю.Станкевічам (раман “Любіць ноч – права пацукоў”).
  45. Беларуская драматургія: традыцыі і сучаснасць (на матэрыяле твораў М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, С.Кавалёва ці інш.).
  46. Сучасная “жаночая” літаратура (Р.Баравікова, А.Брава, Л.Рублеўская, Ю.Каляда, інш.).
  47. Агляд беларускай прозы 80-90-х гг. ХХ ст. (А.Федарэнка, А.Казлоў, А.Брава, Ю.Каляда, інш. – аўтары і творы на выбар)
  48. Шматграннасць таленту Ніла Гілевіча. Народна-песенныя матывы, грамадзянска-публіцыстычны змест яго паэзіі.
  49. Хрысціянска-рэлігійныя матывы ў беларускай літаратуры і паэзія Р.Барадуліна (Зб. “Босая зорка”, “Евангелле ад мамы”, “Ксты”). Культура барадулінскага паэтычнага слова
  50. Прыгодніцка-дэтэктыўная і фантастычная проза (Л.Рублеўская, Р.Баравікова, А.Казлоў, інш.


Фрагмент работы:

Празаік Анатоль Казлоў увайшоў у літаратуру ў другой палове 80-х гадоў ХХ стагоддзя і фактычна першай кнігай — “Міражы ценяў” — заявіў пра сябе, як пра неардынарнага пісьменніка з адметнай стылёвай манерай і арыгінальным вобразным мысленнем. А ўжо наступныя кнігі аўтара — “І тады я памёр...” і “Незламаная свечка” — далі падставы сцвярджаць, што пісьменнік абраў дзеля свайго мастацкага асэнсавання абсалютна дакладную праблему і мэтанакіравана вывучае, разглядае яе ў розных ракурсах: небяспечныя, заганныя з’явы сучаснасці.

Так, напрыклад, у містычнай аповесці “Дзеці ночы” аўтар бездакорна сканструяваў адмысловую мадэль сучаснай групоўкі моладзі, прадэманстраваў уласцівую ёй структуру зносінаў і кантактаў. У рамкі гэтай мадэлі — з папраўкамі на кірунак дзейнасці і, адпаведна, рытуальную атрыбутыку — увойдуць амаль усе вядомыя сёння нефармальныя аб’яднанні — “сатаністы”, “скінхэды”, “готы” і інш. Але галоўнае, што ў мастацкім творы дэталёва і, падаецца, вельмі рэалістычна выяўлены ўмовы і абставіны, з якіх пачынаецца найперш дэфармацыя, а далей — духоўная дэградацыя асобы. Пісьменнік аналізуе чыннікі, што разбуральна ўплываюць на свядомасць, выклікаюць у чалавека патрэбу ў супольніцтве з сабе падобнымі, прасочвае шлях, які вядзе да згубы. У аповесці выдатна тыпізаваны дзве асноўныя катэгорыі маладых людзей, якія робяцца лёгкімі ахвярамі рознага кшталту зламыснікаў.

Першы тып персаніфікуецца ў асобе Вілена Падкіднога – беспрытульнага хлопца, які прайшоў дзетдом, не мае ні блізкіх, ні родных. Яго сям’я – “кодлішча” яму падобных, няшчасных і адзінокіх прывакзальных “бамжоў”. Рэплікі, думкі, меркаванні персанажа выяўляюць яго агіду да ўласнага жыцця, невычэрпную крыўду і злосць на тую жанчыну, што гэтае жыццё калісьці падаравала... Вілен апынаецца літаральна на сметніку жыцця. Кожны дзень яго існавання — гэта бруд, прыніжэнне, грэблівае стаўленне навакольных людзей, напаўгалоднае існаванне, пошукі кутка, больш-менш прыдатнага дзеля начлегу. Гэткіх шматлікіх віленаў, што беспрытульна блукаюць па вуліцах, можа даволі лёгка выкарыстаць у сваіх вар’яцкіх мэтах, прымусіць сабе служыць любы злачынца.

Другая катэгорыя прадстаўнікоў “падлеткавых груповак” увасоблена ў вобразе Максіма Гурона. Гэты персанаж — поўная супрацьлегласць Вілену. Максім, прадстаўнік “залатой” моладзі, сын знакамітага і забяспечанага вучонага, які ніколі не ведаў матэрыяльных праблем, усе яго клопаты з

лёгкасцю вырашаліся бацькамі. Менавіта празмерна “сытае” жыццё, адчуванні сваёй “вышэйшасці” ў сацыяльным асяродку, абранасці, прышчэпленыя з малых год у сям’і, паступова атручваюць свядомасць героя. Максім надзелены інтэлектам і амбіцыямі, але жыццё падаецца яму пустым, нецікавым, у ім не адбываецца нічога значнага, а ўнутраная энергія патрабуе неадкладанага выйсця. І ўрэшце, да яго з’яўляецца звышнатуральны, містычны “Гаспадар” — увасабленне зла — які падказвае далейшы шлях... Максім выступае арганізатарам крымінальнай супольнасці, дзе мае магчымасць і задавольваць свае лідэрскія амбіцыі, і беспакарана рэалізоўваць самыя вар’яцкія планы і ідэі.

Безумоўна, містычныя матывы ў аповесці “Дзеці ночы” — не вядучыя, гэта, хутчэй, фонавая афарбоўка дзеі. Магістральная ідэя сюжэта – думка пра небяспеку абыякавасці дарослых да свету сталеючай асобы, напамінак, што ўнутраная пустата заўсёды пагражае адгукнуцца скажоным рэзанансам у свядомасці, голасам пачварнага Гаспадара...



Список использованной литературы:


Цена сегодня: 30.00 бел.руб.

Вы находитесь на сайте как незарегистрированный пользователь.
Для покупки работы Вам необходимо заполнить все поля ниже:
Ваше имя :
Придумайте логин :
Ваш e-mail :
Ваш телефон :
Параметры выбора
Дисциплина
Вид работ
Цена
от 
до 
Год сдачи
от 
до 
Минимальный балл
Страниц не менее
Слова в названии
Слова в описании


Megabank.by - Купить дипломную работу в Минске

Оставьте свои данные и мы перезвоним!