. Крыніцы і гісторыяграфія курса «Гісторыя Беларусі».
Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Полацкае княства – адно з першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Землеўладанне i землекарыстанне ў ВКЛ. «Устава на валокi» 1557 г. i яе вынiкi. Асаблiвасцi развiцця населеных месц Беларуска-Літоўсай дзяржавы ў XIII – першай палове XVI ст. Магдэбургскае права. Узаемаадносіны ВКЛ і кароны Польскай. Крэўская унія. Барацьба ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў. Паходжанне назваў «Русь», «Белая Русь» і «Літва». Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці ў раннім сярэднявеччы на сучасных беларускіх землях. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры насельніцтва сучасных беларускіх зямель у ВКЛ. Утварэнне Рэчы Паспалiтай. Органы ўлады i кiравання. Дзяржаўна-палітычнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Феадальнае землеўладанне на землях сучаснай Беларусі ў XVI – XVIII ст. Канчатковае запрыгоньванне сялян. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі сучаснай Беларусі пасля ўключэння іх у склад Расійскай імперыі. Галоўныя напрамкi палiтыкi царызму ў заходніх губернях у першай палове XIХ ст. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. ў Паўночна-Заходнім краі. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Паўночна-Заходнім краі. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Паўночна-Заходняга края на пачатку XX ст. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазные рэформы 60 – 70-х гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх правядзення ў Паўночна-Заходнім краі. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкi. Грамадска-палітычны рух у заходніх губернях Расіі ў 20 – 30-я гг. XIX ст., паўстанне 1830 – 1831 гг. i ўзмацненне антылітвінскай палiтыкi самаўладдзя. Паўстанне 1863 – 1864 гг. у Паўночна-Заходнім краі. Яго вынікі і значэнне. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у Паўночна-Заходнім краі ў 70 – 90-х гг. XIX ст. Утварэнне i дзейнасць палiтычных партый i арганiзацый у Паўночна-Заходнім краі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. у Паўночна-Заходнім краі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку ХХ ст. Фарміраванне літвіна-беларускай народнасці. Асаблівасці фарміравання беларускай нацыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Берасцейская царкоўна-рэлігійная унія. Рэфармацыя і Конррэфармацыя і іх уплыў на канфесійнае становішча насельніцтва ВКЛ. Канфесійнае становішча ў Паўночна-Заходнім краі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры ВКЛ у эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Складванне беларускай літаратурнай мовы. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку ХХ ст. Войны ХVІ – ХVІІІ стст. і іх наступствы для насельніцтва ВКЛ. Унутраныя і знешнія прычыны заняпаду Рэчы Паспалiтай і яе падзелы. Заходнія губерніі Расіі ў вайне 1812 г Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічнае становішча Паўночна-Заходняга края ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. i яе ўплыў на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Кастрычнiцкая рэвалюцыя 1917 г. ў Расii i ўстанаўленне савецкай улады на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Абвяшчэнне незалежнасцi БНР. Утварэнне БССР: падставы, ход, значэнне. Утварэнне і лёс Літоўска-Беларускай ССР. Другое абвяшчэнне БССР. Утварэнне СССР і ўзбуйненне БССР. НЭП: сутнасць і ўрокі. Курс на «беларусiзацыю» i яе зрыў. Адметнасці індустрыялiзацыі і калектывiзацыі ў БССР. Заходняя Беларусь у складзе II Рэчы Паспалiтай. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Аб’яднанне беларускага народа ў складзе БССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Усенародная барацьба беларускага народа з фашысцкімі захопнікамі. Аперацыя «Баграціён». Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Перыяд дэмакратызацыi грамадска-палiтычнага жыцця. «Адліга» ў БССР. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 60 – 80-х гг. ХХ ст. Сутнасць палiтыкi «перабудовы» ў СССР. Асаблівасці яе правядзення ў БССР. Грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі ў другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. Абвяшчэнне незалежнасцi Рэспублікі Беларусь. Распад СССР і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Беларуская мадэль развіцця. Рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гг. і іх вынікі. Саюз Беларусі і Расіі: сучасны стан і перспектывы.
Складванне беларускай літаратурнай мовы.
У XIV — XVIII стст. мовай беларускага народа з'яўлялася старабеларуская мова. У выніку паланізацыі і насаджэння каталіцызму з другой паловы XVII ст. літаратурную старабеларускую мову перасталі ўжываць у справаводстве, а затым і ў іншых сферах культурнага жыцця. У XVIII ст. старабеларускае пісьменства канчаткова выйшла з ужытку. Беларускія магнаты і буйная шляхта, а таксама амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога і сельскага насельніцтва. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча ў краі заняла руская мова, аднак у грамадскім і культурным жыцці аж да падаўлення паўстання 1863 — 1864 гг. панавала польская мова. Фарміраванне беларускай нацыі, сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве, а таксама хваля агульнаславянскага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XIX ст. садзейнічалі выпрацоўцы новай беларускай літаратурнай мовы на базе шматлікіх беларускіх гаворак (дыялектаў). Гэта мова абапіралася выключна на жывую народную гаворку. Нанова складваліся графіка (лацінка польскага ці кірыліца рускага ўзору), правапіс , лексіка, не звязаная з працай і побытам сялянства і гарадскіх сацыяльных нізоў. У першай палове XIX ст., па сутнасці, адзінай сферай выкарыстання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура. У сувязі з цяжкасцямі друкавання і распаўсюджання беларускіх твораў, а таксама забаронай у канцы 50-х гадоў друкавання ўкраінскіх і беларускіх кніг лацінскім шрыфтам літаратура была пераважна рукапіснай і ананімнай. Ананімныя вершаваныя гутаркі, вершы. Праблемы народнасці, нацыянальнай самабытнасці ставіліся лепшымі літаратурнымі творамі таго часу. У першай палове XIX ст. у літаратуры з'явіліся таленавітыя паэты і празаікі з асяроддзя алалячанай беларускай шляхты, якія ішлі да творчасці на беларускай мове ад захаплення народнымі казкамі, песнямі, паданнямі і легендамі. Сярод іх — Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Список использованной литературы:

