ЗМЕСТ
РЭФЕРАТ. 3
УВОДЗІНЫ.. 4
ГЛАВА 1 САНЕТ ЯК АДМЕТНАЯ ЖАНРАВА-СТЫЛЁВАЯ ФОРМА Ў ПАЭЗІІ. ТЭАРЭТЫЧНАЕ АСЭНСАВАННЕ САНЕТА ЯК ЖАНРУ.. 7
1.1 Санет як лірычны жанр. 7
1.2 Гісторыя з’яўлення санетаў у сусветнай літаратуры.. 9
1.3 Стылёвая форма санета як жанру. 10
1.4 Варыяцыя санета як жанру. 11
Высновы да Главы 1. 13
ГЛАВА 2 ГЛЫБІНЯ ПОШУКАЎ АСАБІСТАГА ШЧАСЦЯ Ў САНЕТАХ УІЛЬЯМА ШЭКСПІРА.. 14
2.1 Жыццевы шлях У. Шэкпіра. 14
2.2 Творчая гісторыя санетаў Уільяма Шэкспіра. 20
2.3 Філасофская глыбіня санетаў У. Шэкспіра. 23
Высновы да Главы 2. 29
ГЛАВА 3: РАМАНТЫЧНЫ СВЕТ ПАЭЗІІ АДАМА МІЦКЕВІЧА.. 30
3.1 Жыццёвы шлях і творчасць Адама Міцкевіча. 30
3.2 Каханне ў лёсе паэта. 38
3.3 Міцкевіч і Пушкін: сябры ці супернікі?. 43
3.4 Тэма кахання ў санетах Адама Міцкевіча. 47
Высновы да Главы 3. 53
ЗАКЛЮЧЭННЕ. 55
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ.. 5 7
РЭФЕРАТ
Дыпломная работа: 59 с., 11 малюнкаў, 26 крыніц
САНЕТ, ЖАНР, СТЫЛЬ, ТЭКСТ, ФІЛАСОФІЯ, КАХАННЕ, РЭАЛІЗМ, РАМАНТЫЗМ, ВОБРАЗ, ПАЧУЦЦІ, ЭМОЦЫІ, СЭНС
Аб’ект даседавання: санеты У. Шэкспіра (пераклад У. Дубоўкі) і А. Міцкевіча (“Крымскія санеты”).
Прадмет даследавання: жанрава-стылёвыя адметнасці твораў, семантыка моўных сродкаў рэалізацыі тэмы кахання ў жанры санетаў.
Мэта дыпломнай працы- выявіць рысы падабенства і адрознення сэнсава-стылёвых, сэнава-вызначальных, моўных сродкаў, характэрных для жанра санета пры рэалізацыі мастакамі слова праблем асабістых узаемаадносін герояў.
Метады даследавання: супастаўляльны, параўнальнняў і аналогіі, тыпалагічны, аналіза, сістэмнага літаратуразнаўчага аналіза, абагульненняў
Асноўныя вынікі дыпломннай работы заключаюцца ў эстэтычнай значымасці і глыбіні ідэйна-мастацкага зместу санетаў У. Шэкспіра і А. Міцкевіча, іх філасофскай заглыбленасці, а таксама выкарыстанне шырокага вопыту грамадскай і сацыяльнай практыкі.
Навуковая навізна заключаецца ў паглыбленым тыпалагічным вывучэнні сусветнай літаратуры-пісьменнікаў розных эстэтычных школ, традыцый, у фарміраванні ўяўленняў пра дынаміку і заканамернасці развіцця і ўзаемаўплываў літаратурнага працэса.
Сфера прымянення: асноўныя вынікі праведзенага даследавання могуць быць выкарыстаны ў працэссе навучання разуменню, рэферыраванню і напісанню анатацый да санетаў дадзеных моў, у тэарэтычных курсах вышэйшых навучальных устаноў па лінгвістыцы і стылістыцы тэксту, па жанрава-выяўленчых тэндэнцыях развіцця паэзіі.
УВОДЗІНЫ
Тэма кахання займае вялікае месца ў сусветнай літаратуры. Без кахання немагчыма абысціся, таму што чалавечае жыцце будуецца на каханні. Ад нараджэння кожны чалавек мае патрэбу кахаць і быць каханым. У сваёй большай частцы творы літаратуры прысвечаны тэме рамантычнага кахання. Гэта каханне паміж мужчынай і жанчынай. Існуе велізарнае мноства прыкладаў падобных шчырых і глыбокіх узаемаадносін герояў у літаратуры.
Калі мы задумаемся, найперш, пра тэму кахання ў сусветнай літаратуры, тады на першым месцы будзе рамантычная гісторыя Рамэа і Джульеты. Гэта самая прыгожая гісторыя, якая ўвекавечана яе аўтарам- Уільямам Шэкспірам. Двое закаханых ідуць насуперак лёсу і, нягледзячы на варожасць паміж іх сем’ямі, яны выбіраюць каханне. Рамэа гатовы нават адмовіцца ад свайго імя, а Джульета гатовая памерці, абы быць вернай Рамэа і іх каханню. Яны гінуць разам, таму што яны не могуць жыць адзін без аднаго. Жыццё аднаго чалавека губляе сэнс без іншага. Хоць гэта гісторыя і трагічная, але каханне Рамэа і Джульеты жыве і будзе жыць у любыя часы , і ўсе закаханыя будуць раўняцца ёй.
Сучасная беларуская паэзія непаўторная, шматлікія пісьменнікі імкнуцца ў сваіх вершах раскрыць глыбінны змест і сэнс кахання. Беларускія вершы пра каханне прадстаўлены пісьменнікамі і паэтамі розных пакаленняў.
Каханню прысвечаны самыя душэўныя радкі. Яўгенія Янішчыц у сваім вершы пад назвай “Пачынаецца усе з любві” нагадвае чытачам ісціну таго, што усё у жыцці пачынаецца з кахання. Самай галоўнай каштоўнасцю чалавечага жыцця з’яўляецца каханне.
Пра каханне мы таксама даведваемся з вершаў Рыгора Барадуліна і Пімена Панчанкі, Ніны Мацяш, Е. Лось, А. Лойка, А. Разанава.
У сучаснай беларускай паэзіі тэма кахання займае важнае месца. Цяжка знайсці цяпер паэта-мастака, які не звярнуўся б да гэтага боскага пачуцця. Аднак сярод іх зараз не так шмат майстроў, якія ўсё жыццё заставаліся вернымі тэме кахання і стварылі шэдэўры.
Любоў акрыляе чалавека, амалоджвае, яна нясе не толькі радасць і шчасце, але часам — гора, нават гібель.
Як абвяшчае шматвяковая народная мудрасць, каханне — гэта не толькі ап’яняльны дурман, але і перажыванні. Таму ў любоўнай лірыцы пераважаюць такія матывы, як смутак і сум, расстанне, страта каханага. Сапраўды, крыўда ці хвіліннае растанне з каханым чалавекам пакідае ў душы ў кожнага горкі смутак, расчараванне.
Беларуская паэзія багатая каханнем. Паэты дораць чытачам лепшыя вершы, вучаць правільна кахаць, паважаць адзін аднаго.
Таму зварот да названай праблематыкі абумоўлены.
Актуальнасць даследавання заключаецца ў аналізе асобных санетаў у славянскай і раманскай мовах. У сувязі з актуальнасцю міжкультурных адносін узрастае неабходнасць філалагічных даследаванняў, скіраваных на вывучэнне дзяржаўных у Беларусі і іншых еурапейскіх моў у супастаўяльна-тыпалагічным аспекце. Важным кампанентам моўнай культуры народа выступае літаратура. Асаблівую значнасць сярод даследавання набывае супастаўляльнае вывучэнне санетау рознасістэмных моў, дзе ідэнтыфікуюцца і маніфестуюцца нацыянальная самасвядомасць, культурна-гістарычныя традыцыы, духоўны досвед розных этнасаў. Актуальным з’яўляецца вызначэнне агульнага і нацыянальна-спецыфічнага у беларускім і англійскім санетах.
Мэта дыпломнай працы- выявіць рысы падабенства і адрознення сэнсава-стылёвых, сэнава-вызначальных, моўных сродкаў, характэрных для жанра санета пры рэалізацыі мастакамі слова праблем асабістых узаемаадносін персанажаў сваіх твораў.
Пастаўленая мэта абгрунтавала наступныя задачы даследавання:
Прааналізаваць гіторыка-тэарэтычную літаратуру па тэме даследавання; Вывучыць праблематыку станаўлення санета як жанру ў творчасці У. Шэкспіра і А. Міцкевіча; Вывучыць агульнае і адметнае ў санетах беларускіх і замежных пісьменнікаў;
Аб’ект даседавання: санеты У. Шэкспіра (пераклад У. Дубоўкі) і А. Міцкевіча (“Крымскія санеты”).
Прадметам даследавання з’яўляюцца жанрава-стылёвыя адметнасці твораў, семантыка моўных сродкаў рэалізацыі тэмы кахання ў жанры санетаў.
Навуковая навізна: Дадзеная работа выканана цалкам самастойна з выкарыстаннем навукова-тэарэтычных даследаванняў па праблематыцы жанрава-стылевай адметнасці англійскай і беларускай паэзіі, шляхоў станаўлення творчай індывідуальнасці мастакоў слова У. Шэкспіра і А. Міцкевіча. Адметнасць даследавання заключаецца ў канцэптуальным падыходзе да раскрыцця тэмы ў аўтараў, якія прадстаўляюць розныя ідэйна-эстэтычныя і маральна-этычныя канцэпты ў розныя перыяды свайго творчага развіцця.
Аб’ем работы- 59 старонак.
Практычная значнасць: Асноўныя вынікі праведзенага даследавання могуць быць выкарыстаны ў працэссе навучання разуменню, рэферыраванню і напісанню анатацый да санетаў дадзеных моў, у тэарэтычных курсах вышэйшых навучальных устаноў па лінгвістыцы і стылістыцы тэксту, па жанрава-выяўленчых тэндэнцыях развіцця паэзіі.
ГЛАВА 1 САНЕТ ЯК АДМЕТНАЯ ЖАНРАВА-СТЫЛЁВАЯ ФОРМА Ў ПАЭЗІІ. ТЭАРЭТЫЧНАЕ АСЭНСАВАННЕ САНЕТА ЯК ЖАНРУ
1.1 Санет як лірычны жанр
Санет традыцыйна займае асаблівае месца ў шэрагу лірычных жанраў. А.І. Фядотаў адзначае: "Санет-шчасліва знойдзенае спалучэнне арганічнай цэльнасці і незвычайна развітой здольнасці да ўнутранага члянення на роўна- і няроўнавялікія элементы, чула рэагуе на зусім не фармальную логіку разгортвання лірычнай тэмы. Першая ўласцівасць спрыяе адасабленню кожнага асобнага санета, другое збірае ў асацыяцыі, тэматычныя цыклы, вянкі, кароны, часам нават паэмы і кнігі". [11, с. 5-6]Санет - від (жанр) лірыкі. Санет (італ. sonetto, ад sonare- гучаць, звінець)- від верша, які складаецца з чатырнадцаці радкоў пяці-, радзей чатырох- ці шасцістопнага ямба. Санет аб’ядноўвае два чатырохрадкоўі і два трохрадкоўі. У чатырохрадкоўях, часцей за ўсе, падаецца развіцце тэмы, а ў трохрадкоўях- кульмінацыя і развязка. [16, с. 555]Як адзначаў Максім Багдановіч, у першых васьмі радках “развіваецца тэма санета, а ў астатніх- заключэнне да яе; ставіцца пытанне і даецца адказ; малюецца абразок і даецца паясненне да яго”. [16, с. 555]Асноўная прыкмета санетаў - гэта аб'ём тэксту: ён заўсёды складаецца з чатырнаццаці радкоў. Таксама ёсць і іншыя правілы сачынення санета, якія выконваюцца не заўсёды. Кожная страфа заканчваецца кропкай, ніводнае слова не паўтараецца. Па законах класічнага санета апошняе слова ў ім павінна быць своеасаблівым сэнсавым “ключом” усяго твора. [12, с. 491] Такім чынам, можна вылучыць асноўныя правілы класічнага санета:· Ён павінен складацца з 14 вершаў з рыфмамі італьянскага тыпу (abab abab (abba abba) cdc dcd (cde cde));· Ніводнае слова не павінна паўтарацца (акрамя санетаў з анафары);
Список использованной литературы:
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Айткалиева, З. Г. Тема любви в сонетах Шекспира / З. Г. Айткалиева, Т. В. Половинкина. — Текст : непосредственный // Исследования молодых ученых : материалы V Междунар. науч. конф. (г. Казань, декабрь 2019 г.). — Казань : Молодой ученый, 2019. — С. 95-96. Аникст А. Шекспир. (К 375-летию со дня рождения) // Книга и пролетарская революция. 1939. № 4. творчество [Электронный ресурс] –Режим доступа: http://lib.ru/SHAKESPEARE/anikst_shakspeare.txt_with-big-pictures.html Дата доступа: 13.04.2021 Баксаков В. Н. Забытый переводчик А. Мицкевича// Славянские страны и русская литература: сборник статей/ ред. М.П.Алексеев. Л.: Наука, Ленигр. Отд, с, 1973. С. 33-46
4. Биография Шекспира. Жизнь и творчество [Электронный ресурс] –Режим доступа: https://stratford.ru/biography.html Дата доступа: 20.04.2021 5. Благой Д. Д. Мицкевич и Пушкин известия академии наук СССР отделение литературы и языка. 1956, том XV, вып. 4 июль — август – С. 297-314. 6. Живов М. А. Адам Мицкевич. Жизнь и творчество. – М., 1956- 3-14 с. 7. Жуковіч М. О навагрудскі край - мой родны дом... [Электронный ресурс] –Режим доступа : http://brama.brestregion.com/nomer8/artic02.shtml - Дата доступа: 12.05.2021 8. Захаров Н. В. Всемирный год Шекспира [Электронный ресурс] – Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/vsemirnyy-god-shekspira/viewer - Дата доступа: 03.05.2021 9. Ивинский Д. П. Пушкин и Мицкевич: История литературных отношений.- М.: Языки славянской культуры, 2003.-432 с. 10. Квятковский, А. П. Венок сонетов / А.П. Квятковский // Поэтический словарь / А.П. Квятковский. — М.: Советская энциклопедия, 1966. — С. 72-74. Ложкова А. В. Сонет как лирический жанр. Уральский филологический вестник №6 2012, С. 5-18. 12. Масленникова Е. М. Метажанровый принцип построения художественного мира : (на примере сонетов о сонете) / Е. М. Масленникова // Логический анализ языка : информ. структура текстов разных жанров и эпох / РАН, Ин-т языкознания ; отв. ред. Н. Д. Арутюнова. - М., 2016. - С. 489-500 Міцкевич Адам. Крымские сонеты. Сборник. - На польском и русском языках // Изд-во "Радуга" , 2004 г., с. 272 14. Мицкевич Адам [Электронный ресурс] –Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Мицкевич,_Адам – Дата доступа: 01.04.2020 15. Пронин В.А. Сонет — мир в миниатюре / В.А. Пронин // Теория литературных жанров: учеб. пособие / В.А. Пронин. — М.: МГУП, 1999. — С. 153-165. РагойшаВ. П.Паэтычны слоўнік / Вячаслаў Рагойша. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мн.: Бел. навука, 2004. — С. 555 -560 Рогожева-Карпович Л. Крымские сонеты в творчестве А. Мицкевича [Электронный ресурс] –Режим доступа: https://proza.ru/2013/01/10/2144 – Дата доступа: 15.05.2021 Самойленко В. А. Венок сонетов и его судьба в современной русской поэзии [Электронный ресурс]- Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/venok-sonetov-i-ego-sudba-v-sovremennoy-russkoy-poezii-na-materiale-tvorchestva-i-lisnyanskoy/viewer- Дата доступа: 17.05.2021 Соловьев В. С. Смысл любви// Соловьев В .С. Сочинения: в 2 т. Т. 2/ общ. ред. и сост. А.В. Гулыгин А. Ф. Лосева: примеч. С. Л. Кравца [и др.]. 2 изд-е М., 1990- с. 493-547. Сонет: история и особенности жанра [Электронный ресурс] –Режим доступа: http://literatura5.narod.ru/sonetto.html- Дата доступа: 10.05.2021 21. Флорова В. С. История создания и публикации Шекспировских сонетов Шекспировские штудии VII: Сборник научных трудов. Материалы круглого стола, 07 декабря 2007 года / Отв. ред. Н. В. Захаров, Вл. А. Луков; Моск. гуманит. ун-т. Ин-т гуманит. исследований. — М.: Изд-во Моск. гуманит. ун-та, 2007. [Электронный ресурс] –Режим доступа: http://svr-lit.ru/svr-lit/articles/florova-istoriya-shekspirovskih-sonetov.htm – Дата доступа: 05.05.2021 Шаповалов М. Пушкин и пан Адам: [о жизни и творчестве А. Мицкевича] / М. Шаповалов // Наш современник. - 2014. - N 6. - С. 265-271. Шекспир У. [Электронный ресурс] –Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Шекспир,_Уильям – Дата доступа: 01.04.2020 24. Шестаков В. П. Шекспир и итальянский гуманизм [Электронный ресурс] –Режим доступа: http://www.w-shakespeare.ru/library/shekspir-i-italyanskiy-gumanismhtml – Дата доступа: 27.04.2021 Ященко Т. А. К вопросу о полилоге культур в «Крымских сонетах» Адама Мицкевича и их переводе на русский язык [Электронный ресурс] –Режим доступа: http://dspace.nbuv.gov.ua/bitstream/handle/123456789/108441/18-Yacshenko.pdf?sequence=1- Дата доступа: 13.05.2021 26. Ященко Т. А. Об одном из аспектов филологического анализа художественного текста (на материале “Крымских сонетов” А. Мицкевича. // Филологические студии. – 2001. - №2. – С. 187-190

