УВОДЗІНЫ.. 3
ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ УЛАДЫ У ВКЛ У15-17СТ. 4
ДЗЯРЖАУНА-ПРАВАВОЕ ЗНАЧЭННЕ ПЕРШАГА З'ЕЗДА САВЕТАУ БЕЛАРУСКАЙ ССР. 12
ЗАКЛЮЧЭННЕ. 17
СПІС ЛІТАРАТУРЫ: 19
1. ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ УЛАДЫ У ВКЛ У15-17СТ.
Вялікае княства Літоўскае паступова набывала статус абмежаванай манархіі. Гэта адбывалася таму, што ўмовы Крэўскай уніі 1385 г. з Польшчай прадугледжвалі не спадчынную, а выбарную велікакняжацкую ўладу са згоды польскіх паноў і караля, а таксама таму, што адмена пры Вітаўце абласных княжанняў і ўвядзенне сістэмы намесніцтваў садзейнічалі колькаснаму росту і палітычнаму ўзвышэнню шляхты, якая не хацела неабмежаванай улады вялікага князя і дабівалася большых правоў для сябе. Галоўнай задачай шляхты з'яўляліся вайсковая служба і выкананне чыноўніцкіх функцый. Незалежна ад маёмаснага стану шляхціцы заставаліся вольнымі людзьмі, ім была гарантавана асабістая і маёмасная недатыкальнасць.
Узвышэнню ваеннаслужылага саслоўя (шляхты) садзейнічалі войны, якіх было шмат у канцы XV першай палове XVI ст. Да таго ж велікакняжацкая ўлада бачыла ў шляхце асноўную сілу ў барацьбе з буйнымі зямельнымі магнатамі. Выкарыстоўваючы гэта, шляхта дабілася спадчыннага права на зямлю, прывілеяў у гандлі, вызвалення ад пабораў, магчымасці бяспошліннага вывазу за мяжу лесу, зерня, жывёлы і ўвозу імпартных тавараў.
...
2. ДЗЯРЖАУНА-ПРАВАВОЕ ЗНАЧЭННЕ ПЕРШАГА З'ЕЗДА САВЕТАУ БЕЛАРУСКАЙ ССР
Нягледзячы на абвешчанае савецкай уладай у першых законах права нацый на самавызначэнне, урад РСФСР не спяшаўся даць гэта права беларускаму народу. Аднак пэўныя грамадска-палітычныя тэндэнцыі, актыўная дзейнасць Рады БНР на міжнароднай арэне паставіля пытанне на павестку дня савецкай дзяржавы. ЦК партыі павінен быў вырашыць пытанне аб часе абвяшчэння рэспублікі і спосабе ўтварэння ўраду, які павінен быў складацца з дзвюх групп – прадстаўнікоў абласнога цэнтра і беларускіх камуністычных секцый, што знаходзіліся ў Маскве.
Складаным аказалася вызначэнне падыходаў да стварэння ўрада, вылучэння асоб на замяшчэнне пасад камісараў. Цяжкасць заключалася ў тым, што трэба было ўзгадніць, ураўнаважыць інтарэсы як смаленскага цэнтра, так і белнацкомаўцаў. Але ж у снежні 1918 г. ЦК РКП(б) прымае рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Рэспублікі. Гэтае рашэнне было даволі нечаканым для Аблвыканкамзаха, аднак, падпарадкоўваючыся партыйнай дысцыпліне, яны пачынаюць практычную частку рэалізацыі рашэння ЦК РКП(б).
Список использованной литературы:
Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / А.Ф. Вішнеўскі. – Мінск: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. – 319 с. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Я.А. Юхо, А.Ф. Вішнеўскі. – Мінск: Акадэмія МУС Республікі Беларусь, 2003. – 320 с. Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]; маст. З.Э. Герасімовіч. – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. – 696 с. Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. – 2000 г. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, Э.А. Забродскі і інш.; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: Універсітецкае, 2000. – 464с. Доўнар Т.І. Развіцце асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях. – Мінск: “Пропілеі”, 2000. – 224 с. Ермаловіч, М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / М. Ермаловіч. – Мінск: “Беллітфонд”, 2000. – 448 с. Кузнецов, И.Н. История государства и права Беларуси: Пособие для студентов высш. учеб. заведений / И.Н. Кузнецов, В.А. Шелкопляс. – Минск: Тесей, 2004. – 320 с. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я.А. Юхо. – Мінск: “Універсітэцкае”, 1992. – 270 с.

