ЗМЕСТ
Уводзiны………………………………………………………………………3
Жанры навуковай літаратуры…………………………………………….5
Рэзюмэ як жанр навуковай литаратуры………………………………….6
Вiды i сутнасць тэзiсаў, змястоўна-кампазіцыйная структура…………7
Рэферат як жанр навуковай лiтаратуры, яго асноўныя схемы
i кампаненты…………………………………………………………………9
Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі.
Віды анатацый. Бібліяграфія і тэкст анатацыі…………………………………12
Высновы………………………………………………………………………15
Спiс лiтаратуры………………………………………………………………16
Фрагмент работы:
Аўтар прыходзіць да вываду (заключэння); у заключэнне можна сказаць, што...; сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага...; абагульняючы сказанае; у выніку можна прыйсці да вываду...; падзяляем пункт гледжання, прытрымліваемся падобнай думкі (меркавання), прызнаем заслугі (добрыя якасці, вартасці); адзначаем недахопы, папракаем у недакладнасці, разыходзіцца ў поглядах, крытыкуе, пярэчыць; аўтар не раскрывае зместу, супярэчыць, ставіць невыканальную задачу, крытычна ставіцца (адносіцца), незразумела, што...
Схема індыкатыўнага рэферата:
1) загалоўкавая частка, якая складаецца з дакладнага бібліяграфічнага апісання крыніцы;
2) рэфератыўная частка, якая змяшчае асноўную інфармацыю;
3) даведачны апарат (колькасць ілюстрацый, табліц, бібліяграфія).
Кампаненты любога рэферата:
бібліяграфічнае апісанне крыніцы; уласна рэфератыўны тэкст (асноўная інфармацыя); даведачны апарат (колькасць ілюстрацый, табліц, схем і інш.).
...
Рэзюмэ-вывад не ідэнтычны рэферату:
па-першае, ён карацей; па-другое, дзякуючы яго мінімальнаму памеру ён значна даўжэй застаецца ў памяці.
Выбар моўных сродкаў для пабудовы рэзюмэ-вывадаў падпарадкаваны асноўнай задачы кампрэсіі (згортвання) інфармацыі: мінімум моўных сродкаў - максімум інфармацыі.
Гэта звычайна адзін - тры выразныя, сціслыя, дакладныя сказы, якія раскрываюць, на думку аўтара, самую сутнасць апісваемага аб'екта. Напрыклад:
На аснове вылічэння тыпізаваных адносінаў будуецца вылічэнне функцыянальных структур, прызначаных для апісання гэтых структур і працэсаў, што ў іх адбываюцца. Разглядаюцца магчымасці яго выкарыстання.
Празмернае выкарыстанне цукрозы з'яўляецца важным фактарам з'яўлення інфаркту міякарда і перыферыйнай артэрыяльнай недастатковасці.
Указальнікі індэксаў поўных загалоўкаў серый больш танныя і карысныя за іншыя ўказальнікі, але часам яны ўпускаюць каштоўныя звесткі.

