Уводзіны…………………………………………………………………………3
Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
рэвалюцыі...............................................................................................................5
Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні.............................10
Заключэнне………………………………………………………………………17
Спіс выкарыстанных крыніц……………………………………………………19
Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі
Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве асноўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што больш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе. [6, с. 81]
Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ).
....
Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
Беларускія партыі ў сваёй большасці не падтрымалі Кастрычніцкую рэвалюцыю. У “Грамаце да ўсяго беларускага народа”, надрукаванай 27 кастрычніка 1917 года ад імя Вялікай Беларускай Рады (ВБР), Часовай цэнтральнай беларускай вайсковай рады, Беларускага выканаўчага камітэту Заходняга фронта, Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай народнай партыі сацыялістаў, звяржэнне Часовага ўрада і пераход улады ў рукі Савета Народных Камісараў характарызаваліся як “найвялікшае бедства”, “віхор бязладу”, што можа “згубіць святую нацыянальную справу абароны вольнасцей і правоў Беларускага народу”, пагражае нават самому існаванню беларусаў. [2, с. 96]
Але ў Вялікай Беларускай Рады і яе прыхільнікаў не было ні палітычных, ні ваенных магчымасцей для звяржэння Савецкай улады. У той жа час абвешчаны Кастрычніцкай рэвалюцыяй лозунг вольнага самавызначэння народаў аж да дзяржаўнага аддзялення паставіў усе беларускія партыі і арганізацыі перад пытаннем нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання Беларусі.
Список использованной литературы:
Запруднік, Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях./ Я. Запруднік – Мн., 1996. -285с. Игнатенко, И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии./И.М. Игнатенко – Мн., 1992. -274с. Ігнаценка, І. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: Асаблівасці і вынікі./І. Ігнаценка – Мн., 1995. -269с. Касцюк, М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі./ М. Касцюк - Мн., 2000. -301с. Касцюк, М.П. Нарысы гісторыі Беларусі /М.П. Касцюк – Мн.: Беларусь, 1995. - 560 с. Новік, Я.К. Гісторыя Беларусі /Я.К.Новіка - Мн.: Вышэйшая школа, 2003. - 472 с. Лазіцкі, В.Л. Гісторыя Беларусі /В.Л. Лазіцкі - Мн.: Тетра Системс, 2006. -608 с.

