Змест

 

Уводзіны.. 3

1 Агляд сучаснай беларускай прозы, прысвечанай экалагічнай праблематыцы (1985 г - нашыя дні) 5

2 Экалагічная скіраванасць аповесці “Цвіце на Палессі гру-ша”. 8

3 Праблемы ўзамемасувязі чалавека і прыроды ў аповесці “Неруш”. 11

4 Постапакаліптычныя матывы як мастацкая дамінанта аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”. 16

Заключэнне. 27

Спіс выкарыстанай літаратуры.. 29

 



Фрагмент работы:

В. Казько – адзін з самых яркіх сучасных беларускіх пісьменнікаў, які з самага пачатку свайго творчага шляху імкнуўся гістарычна асэнсаваць не толькі лёс свайго народа, а і ўсяго чалавецтва. Як заўважае С.І. Ханеня: “плённа развіваючы нацыянальныя мастацкія традыцыі, звяртаючыся да ўмоўных формаў, празаік стварае сапраўдную канцэпцыю ў адлюстраванні беларускага менталітэту, раскрывае сутнасныя рысы нацыянальнага характару. А шлях спасціжэння саміх сябе, сваёй асабістасці і ёсць шлях да духоўнасці, да храма” [ 1, с. 58].

Творчасць В. Казько цесна пераплецена з яго жыццём, ён ішоў у літаратуру ад асабістай біяграфіі, асабістых уражанняў і жыццёвага вопыту. Нарадзіўся напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, у трохгадовым узросце ад выбуху бомбы згубіў маці і сястру. Застаўшыся сіратою, хлопчык зведаў дзіцячыя дамы на Палессі, Заходнюю Сібір, вучобу ў горным індустрыяльным тэхнікуме, цяжкую шахцёрскую працу і рамантыку геолагаразведкі. Трагічныя ўспаміны з ваеннага дзяцінства былі яшчэ больш азмрочаны тужлівымі адчуваннямі адарванасці юнака ад роднай зямлі. Толькі на чацвёртым дзесятку жыцця ён вярнуўся ў Беларусь. Гады вялікіх перападаў і ўзрушэнняў сярэдзіны і канца мінулага стагоддзя адчувальна адбіліся на творчасці В. Казько.

Ужо ў самых першых аповесцях празаік выявіў яркую творчую індыві –  дуальнасць. Знаходзячыся пад уплывам так званай міфалагічнай прозы, якую прадстаўлялі Г. Маркес, Ч. Айтматаў і іншыя, В. Казько шырока выкарыстоўвае міфы, легенды, біблейскія матывы і сюжэты, якія дапамагаюць глыбей выявіць часавую аўтарскую канцэпцыю: “умоўнасць – адзін са сродкаў «злучэння часу», калі гістарычны і пазагістарычны вопыт народа ўваходзіць у сучаснасць, дапамагаючы яе асэнсаванню. Разам з тым героі В. Казько, апынуўшыся ў фантастычным свеце, дзе нішто іх не абмяжоўвае, раскрываюць свае сапраўдныя якасці і тыя патаемныя думкі, якія не дазваляюць жыць «спакойна»” [ 1, с. 48].

Напрыклад, у аповесці “Высакосны год” фантасмагарычная сцэна з пастаўшымі з магіл нябожчыкамі, ахвярамі вайны, сярод якіх маці і сястрычка Дзімы Прыгоды, як бы вяртае час назад і тым самым аблягчае душу героя, здымаючы з яе ўвесь цяжар віны за злачынствы іншых, за тое, што ён застаўся жывы. У “Аповесці аб беспрытульным каханні” зноў у цэнтры праблема памяці, якая абвастрае душэўныя пакуты галоўнага героя Андрэя Разоркі. Умоўныя сны-мроі дазваляюць аўтару выявіць глыбокі кантраст паміж прыдуманым светам і жорсткай ваеннай рэчаіснасцю. Страшэннае, бесчалавечнае мінулае ў аповесці ўвасабляецца і ў сімвалічны вобраз чорнага сабакі-здані, які мроіцца герою.

І нарэшце, у аповесці “Суд у Слабадзе”, якая завяршае цыкл твораў пра вайну, рэальнасць зноў трансфармуецца ў фантасмагорыю. Найперш гэта выяўлена ў знішчэнні натуральнай палярнасці на колеравым узроўні. Калі традыцыйна чорнае сімвалізавала смерць, а белае – жыццё, то пасля ўсіх жахаў, што перанёс Коля Лецечка ў фашысцкім “кіндэрхайме”, для яго і чорнае, і белае сімвалізуюць смерць, жахі вайны. Пісьменнік паказаў, што менавіта вайна знішчыла гэту палярызацыю, бо эсэсавец у чорнай форме і доктар у белым халаце адбіралі ў дзяцей жыццё. Асаблівае напружанне выклікае карціна страшнага падарожжа хлопчыка па шляху, што ўсланы чалавечымі целамі, якая сведчыць пра жудаснае аблічча вайны. На думку М. Тычыны, “герой аповесці «Суд у Слабадзе» нагадвае міфічнага Іова: ён таксама абраны лёсам – Лецечку выпала выпрабаванне памяццю аб перажытым у гады вайны…” [2, с. 85]. Такім чынам, у сваіх першых аповесцях В. Казько паказаў, што вайна, звярыная сутнасць фашызму знішчаюць у чалавеку ўсё самае лепшае – памяць, права на будучыню, на працяг свайго роду.

У 1980–1990-я гады пісьменнік засяроджвае сваю ўвагу на глабальных праблемах сучаснага свету – экалагічных, эканамічных і духоўнага заняпаду грамадства. Як адзначыў згаданнага раней даследчыка, “В. Казько адзін з тых, хто ў ліку першых зафіксаваў у нашай літаратуры жахлівы працэс абмялення, «меліярацыі» чалавечай душы, калі чалавек перастае быць чалавекам, а беларус – беларусам” [3, с. 18].

Мяняецца і галоўны герой твораў В. Казько. Па вызначэнні Т. Нуждзіной, “гэта селянін-паляшук, які зведаў на сабе ўплыў, уздзеянне духоўнага і экалагічнага Чарнобыля… Ні коласаўскія, ні мележаўскія героі яшчэ не сутыкаліся з такім дзікім, жорсткім замахам чалавека, грамадства, дзяржавы на саму прыроду, на святая святых – ваду, паветра, лес… На саму аснову жыцця беларуса” [4, c. 194].

У наступным рамане “Неруш”, аповесцях “Цвіце на Палессі груша”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” і іншых пісьменнік выступае не толькі за чысціню палескай прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, маральных ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць чалавечае ў самім чалавеку. Чалавек перастаў быць гаспадаром на сваёй зямлі, і гэта самае страшнае.

У сувязі з адзначанным актуальным выступае комплекснае даследаванне экалагічнай праблематыкі ў творах вышэй адзначанага беларускага празаіка. Мэтай дадзенай курсавой работы выступае выяўленне адметнасці распрацоўкі В. Казько экалагічнай тэматыкі.

Задачамі работы з’яўляюцца: аглядзець сучасную беларускую прозу, прысвечаную экалагічнай праблематыцы з 1985 г. да нашых дзён; акрэсліць экалагічную  скіраванасць аповесці “Цвіце на Палессі груша”; высветліць праблемы ўзамемасувязі чалавека і прыроды ў аповесці “Неруш”; даць аналіз постапакаліптычным матывам у аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”.

 



Список использованной литературы:

1 Ханеня, С.І. Творчасць В. Казько на ўроках літаратуры ў ХІ класе / С.І.Ха-неня // Беларуск. мова і літ . – 2003 . – № 2 . – С. 47-59.

2 Тычына, М.А. Час прозы: літ.-крытычны. арт. / М.А. Тычына . – Мінск : Бел. навука, 1988 . – 100 c.

3 Тычына, М.А. Карані і крона: Фальклор і нацыянальная спецыфіка літаратуры / М.А. Тычына . – Мінск : Бел. навука, 1991 . – 100 c.

4 Нуждзіна, Т. Загадка Віктара Казько / Т. Нуждзіна // Полымя . – 1999 . –  № 2 . – С. 192-206.

5 Бельскі, А.І. Краса і смутак / А.І. Бельскі . – Мінск : Навука і тэхніка, 2000 . –  237 c.

6 Адамовіч, А. Чалавек і прырода / А. Адамовіч . – Мінск : Навука і тэхніка, 1999 . – 45 c.

7 Казько, В. Цёмны лес – тайга густая : аповесці, апавяданні, эсэ / В. Казько . – Мінск : Маст.літ., 1993 . – 270 c.

8 Жардзецкая, А. Зямля, параненая Чарнобылем / А. Жардзецкая // Полымя . – 2003 . – № 4 . – С. 34.

9 Казько, В. Неруш: раман / В. Казько . – Мінск : Юнацтва, 1983 . – С. 134-147.

10 Друк, Г. Фальклорна-міфалагічныя матывы творчасці Віктара Казько: літ.-крытычны. арт. / Г. Друк . – Мінск : Навука і тэхніка, 2001. – С. 17.

11 Казько, В. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел: аповесці, апавяданні, эсэ / В. Казько . – Мінск : Юнацтва, 1993 . – 78.

12 Казько, В. Цвіце на  Палессі груша: аповесці, апавяданні, эсэ / В.Казько . – Мінск : Юнацтва, 1993. – 93 c.


Цена сегодня: 60.00 бел.руб.

Вы находитесь на сайте как незарегистрированный пользователь.
Для покупки работы Вам необходимо заполнить все поля ниже:
Ваше имя :
Придумайте логин :
Ваш e-mail :
Ваш телефон :
Параметры выбора
Дисциплина
Вид работ
Цена
от 
до 
Год сдачи
от 
до 
Минимальный балл
Страниц не менее
Слова в названии
Слова в описании


Megabank.by - Купить дипломную работу в Минске

Оставьте свои данные и мы перезвоним!