Уводзіны……………………………………………………………………….3
Грамадска-палітычная думка ў першай палове 19 ст.(дзейнасць тайных таварыствав). Дзекабрысты ў Беларусі…………………………………………….4
Паўстанне1830-1831 гг. яго прычыны, ход і наступствы. Палітыка царызму ў паўночна-заходніх губернях……………………………………………9
Стан і ўмовы развіцця нацыянальнай культуры ў першай палове 19 ст……………………………………………………………………………………..14
Дайце вызначэнні наступных панняцяў: філаматы, філарэты, “заходнерусізм”, тутэйшыя, фальклор……………………………………………22
Заключэнне…………………………………………………………………...23
Спіс літаратуры………………………………………………………………24
Такім чынам, грамадска-палітычны рух на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся ў другім дзесяцігоддзі ХІХ ст. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.
Формай арганізацыйнага згуртавання рэвалюцыйных сіл у Расіі ў тыя гады былі розныя тайныя таварыствы. Значнае пашырэнне яны атрымалі галоўным чынам сярод моладзі навучальных устаноў і ў Беларусі. Адным з такіх таварыстваў, што мелі важнае значэнне ў развіцці рэвалюцыйнага руху ў навучальных установах Віленскай акругі, было «Таварыства філаматаў».
Дзейнасць фiламатаў i фiларэтаў — тайных студэнцкiх таварыстваў з'яўляецца надзвычай важнай старонкай у гiсторыi беларускай лiтаратуры i нацыянальнага адраджэння. Гэта былi таленавiтыя, рамантычна ўзнёслыя юнакi, бязмерна адданыя сваёй Айчыне, ахопленыя прагай да асветы. Шырокі ўдзел перадавой моладзі ў падпольных гуртках спрыяў узнікненню дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі. Ідэі дзекабрыстаў, якія адпавядалі поглядам перадавой рэвалюцыйнай моладзі, сустрэлі тут водгук і падтрымку.
Асноўным у праграме дзекабрыстаў было патрабаванне ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. Ажыццяўленне на практыцы гэтых ідэй азначала б перамогу буржуазнай рэвалюцыі, якая адкрыла б шырокі шлях для развіцця капіталізму. Аднак яны не разумелі рашаючай ролі народа ў барацьбе за рэвалюцыйнае пераўтварэнне краіны.
Паўстанне 1830-1831 гг., якое бярэ свой пачатак у Варшаве, было шляхецкім па сваім мэтам, кіравалася польскай і апалячанай шляхтай, якая з’яўлялася галоўнай рухаючай сілай. Яго галоўная мэта – гэта рэстаўрацыя шляхецкай Рэчы Паспалітай. Не гледзячы на кансерватызм, паўстанне нанесла моцны ўдар па самаўладству, садзейнічала замацаванню рэвалюцыйных змен у Францыі і Бельгіі, паспрыяла разгортванню нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў іншых еўрапейскіх краінах.
Неабходна адзначыць, што 30-я гг. сталі таксама паваротнымі і ва ўрадавай палітыцы. Быў узяты курс на поўнае зліццё заходніх губерняў з Расіяй. Прычынамі гэтаму былі: па-першае, рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, па-другое, разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу, якое паступова перарастала ў крызіс.
Список использованной литературы:
Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вуч. дапам. / І.І. Коўкель, І.П. Крэнь, Л.У. Бярэйшык і інш. – Мінск, 2001. – 316с. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. – Мінск: Універсітэцкае, 2006. – 398с. Гісторыя Беларусі. У 6-ці ч. Ч. 3. / Ю. Бохан, Г. Галенчанка. – Мінск: Экаперспектыва, 2008. – 685с. Доўнар-Запольскі, М.В. Гісторыя Беларусі / М.В. Доўнар-Запольскі. – Мінск, 1994. – 396с. Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. – Мінск: "Беларусь", 1992. – 320с. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. – Минск: "Амалфея", 2000. – 571с. Мохнач, Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30–40-е годы XIX в. / Н.Н. Мохнач – Минск, 1971. – 437с. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. – Мінск: "Беларусь", 1994. – 572с. Очерки истории науки и культуры Беларуси ІХ – начала ХХ вв. / П.Т. Петриков, Д.В. Карев, А.А. Гусак. – Минск: Навука і тэхніка, 1996. – 525с. Чигринов, П.Г. Очерки истории Беларуси / П.Г. Чигринов. – Минск, 2000. – 542с.

