Уводзіны . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 4
1 Кароткія біяграфічныя звесткі Людмілы Рублеўскай . . . . . . . . . . . . . . 6
2 Аналіз твора “Скокі смерці” . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 8
3 Агульныя звесткі пра сродкі выяўленчай выразнасці . . . . . . . . . . . . .10
3.1 Метафара ў творы Людмілы Рублеўскай “Скокі смерці” . . . . . . . . .11
3.2 Сімвал у рамане “Скокі смерці” Людмілы Рублеўскай . . . . . . . . . . 15
3.3 Параўнальны свет ў гатычным рамане Людмілы Рублеўскай
“Скокі смерці” . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 17
3.4 Мастацкія азначэнні, ужытыя Людмілай Рублеўскай у рамане “ . . 24
Заключэнне . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 28
Спіс выкарыстанай літаратуры . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 29
У дадзенай курсавой рабоце разглядаюцца сродкі выяўленчай выразнасці ў творы Людмілы Рублеўскай “Скокі смерці”.
Тэма курсавой работы актуальна, таму што ілюструе тое, на колькі лексіка аўтара залежыць ад веянняў часу, а таксама тое, на колькі важна для пісьменніка ўменне падбіраць лексіку, якая выклікае ў чытача найбольшае ўражанне.
Навізна дадзенага даследавання заключаецца ў тым, што, нягледзячы на вялікую колькасць літаратуры, якая існуе па гэтай тэме, сродкі выяўленчай выразнасці часцей даследуюцца на прыкладзе паэтычных твораў, а сродкі выяўленчай выразнасці Любмілы Рублеўскай раней не даследаваліся.
Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца аналіз сродкаў выяўленчай выразнасці ў творы Людмілы Рублеўскай “Скокі смерці”, а таксама разглядзенне пытання аб тым, якія сродкі выяўленчай выразнасці існуюць у мастацкім стыле і якім чынам з іх фарміруецца лексіка моўнай асобы.
Экспрэсіўнасць у шырокім сэнсе разумеецца як выяўленчая якасць мовы, што робіць выказванне больш яркім, выразным і вобразным. Экспрэсіўнасць узуальна або аказіянальна ўваходзіць у семантыку моўных адзінак і выражае эмацыянальна-ацэначныя і стылістычна маркіраваныя адносіны суб’екта маўлення да рэчаіснасці [1, стар. 5].
Прасцейшым механізмам экспрэсіўнасці з’яўляецца канатацыя як асобны кампанент лексічнага значэння, які надае слову экспрэсіўную значымасць. Экспрэсіўная афарбоўка слова ў сэнсавых адносінах неаднародная, яна мае розныя спосабы праяўлення – стылістычны, эмацыянальны, ацэначны і вобразны. У сувязі з тым, што экспрэсіўнасць цесна звязана са здольнасцюУ сувязі з тым, што экспрэсіўнасць цесна звязана са здольнасцю “выражаць у змесце моўных адзінак разнастайныя эмацыянальныя і ацэначныя адносіны суб’екта маўлення да таго, што адбываецца ў знешнім або ўнутраным свеце чалавека” [2, стар. 403], паняцці эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці блізкія, але не тоесныя. “Неабходнасць адрозніваць экспрэсіўныя і эмацыянальныя элементы ў мове дыктуецца тым, што функцыя ў іх розная. Эмацыянальныя элементы ў мове служаць для выражэння пачуцця чалавека, экспрэсіўныя ж – сродкам выразнасці і маляўнічасці, чк пры выражэнні эмоцый, так і пры выражэнні думкі” [3, стар. 108].
Літаратурна-мастацкі стыль Людмілы Рублеўскай вызначаецца арыгінальнасцю мыслення і своеасаблівай аўтарскай арганізацыяй мовы, асноўнае месца ў якой займаюць тропы. Тропы зяўляюцца вызначальным сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння мастацкага тэксту новымі семантычнымі адценнямі.
Задача даследавання заключаецца ў аналізе сродкаў выяўленчай выразнасці на лексічным узроўне.
Для даследавання былі выкарыстына наступныя метады: лексічны аналіз, параўнальны аналіз.
Структура работы: першая частка (тэарэтычная) прадстаўляе сабой рэфератыўны агляд навуковай літаратуры па тэме дадзенай курсавой работы, а другая частка (практычная) – аналіз сродкаў выяўленчай выразнасці ў творы Людмілы Рублеўскай “Скокі смерці”, заснаваны на тэарэтычных палажэннях, апісаных у першай частцы.
Список использованной литературы:
1 Телия, В. Н. Коннотативный аспект семантики номинативных единиц. Москва, 1986.
2 Русский язык. Энциклопедия. Москва, 1979.
3 Галкина-Федорук, Е. М. Об экспрессивности и эмоциональности в языке./ Сборник статей по языкознанию. Москва, 1958.
4 Харт Ниббриг Кристиан, Л. Эстетика смерти./ Л. Харт Ниббриг Кристиан; пер. с нем. Л. Белобратова. – СПб.: Изд-во Ивана Лимбаха, 2005. – 424 с.
5 Шаўлякова, І. Сутарэнні Альбарутэніі: рэміфалагізацыя беларушчыны ў “гістарыяцэнтрычных” раманах Л. Рублеўскай./ І. Шаўлякова// Тэксты. Альманах. – Мінск: Галіяфы, 2012. – N2. – с. 111-121.
6 Маркичева, Т. Б. Основы ораторского мастерства./ [Т.Б. Маркичева, З. М. Кардашенко, Е. А. Адамов и др.; Редкол.: Е. Н. Тарасов и др.]. – М.: Мысль, 1980. – 263 с.
7 Апресян, Г. З. Ораторское искусство: 3-е изд., перераб. и доп./ Г. З. Апресян. – М.: Изд.-во МГУ, 1972. – 278 с.
8 Бернацкий, Г. Г. Культура политической дискуссии./ Г. Г. Бернацкий. – Л., 1991.
9 Рублеўская, Л. Скокі смерці./ Л. Рублеўкая. – Мінск, 2006.
10 Культура русской речи и эффективность общения./ РАН Институт русского языка им. В. В. Виноградова: Отв. Ред. Л. К. Граудина, Е. Н. Ширяев. – М.: Наука, 1996.- 439 с.
11 Грановская, Л. М. Риторика. Под общ. Ред. В. А. Плотниковой/ Л. М. Грановская. – М.: Азбуковник, 2004. – 218 с.
12 Станкевіч, А. А. Рыторыка: Вучэб. дапам./ А. А. Станкевіч. – Мінск: РІВШ, 2010. – 316 с.

