Уводзіны.. 3
Месца беларускай мовы сярод славянскіх моў. 4
Спецыфічныя асаблівасці беларускай мовы.. 10
Заключэнне. 13
Спіс выкарыстаных крыніц. 14
Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі.
Першыя спецыфічныя беларускія рысы адлюстраваліся яшчэ ў старажытных пісьмовых помніках ХІІІ ст. А ўжо з сярэдзіны ХV ст. пісьмовыя тэксты насычаны адметнымі беларускімі асаблівасцямі, якія характэрныя і для сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
....
У сітуацыі двухмоўя узаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзщь да інтэрферэнцыі, гэта значыць, што пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы. Іншымі словамі інтэрферэнцыя прыводзщь да парушэння нормаў існуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў i шэрага іншых прычын. Беларуска-руская i руска-беларуская інтэрферэнцыя — з'ява даволі распаўсюджаная i закранае ўсе сферы моўнай сістэмы.
Блізкароднасны характар беларускай i рускай моў абумоўлівае шматлікасць i ўстойлівасць інтэрферэнцыйныхпамылак пры мауленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення
выказвання як на беларускай, так i на рускай мовах.
Список использованной литературы:
Ламака С.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Вучэб.-метад. дапаможнік для студ. дзён., завочн. i дыстанцыйн. формаў навучання. - Мн.: БДУІР, 2006. - 78 с. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Мароз, С., Ржавуцкая, М. Беларуская мова ў сям’і славянскіх моў і моў народаў свету: план-канспект. . Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны
кампендыум. Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, 2003. Сямешка Л.І. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Сучаснае слова, 1999.