ЗМЕСТ
Уводзіны……………………………………………………………………………...3
1 Паходжанне і жыццёвы шлях……………………………………………………..4
2 Асветніцкая дзейнасць…………………………………………………………….7
3 Светапогляд………………………………………………………………………...9
Заключэнне………………………………………………………………………….11
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………………………………..12
У тым, што мы ёсцць сёння як нацыя і грамадзяне, найпершая заслуга Францыска Скарыны. Без яго ўсведамленне нас як нацыі і народа ў свее было б праблематычным.
Геніяльнае пачынанне Скарыны, багатыя скарынінскія традыцыі былі падхоплены, працягнуты і развіты яго сучаснікамі і паслядоўнікамі - выдатнымі друкарамі, пісьменнікамі, вучонымі І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам, С. Будным, В. Цяпінскім, братамі Мамонічамі і інш. Кнігі Ф. Скарыны распаўсюджваліся і карысталіся папулярнасцю і аўтарытэтам на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы, Расіі і іншых краін. Яны беражліва захоўваліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне, служылі ўзорам для пераймання паслядоўнікамі і здзейснілі вялікую культурную місію ва Усходняй Еўропе. На сённяшні дзень захавалася каля 400 экзэмпляраў кніг Скарыны. Як найкаштоўнейшыя рэліквіі яны зберагаюцца ў музеях і бібліятэках розных краін свету. На Беларусі ж іх, на жаль, не засталося ніводнай.
Скарына разумеў важнасць роднай мовы як фактару, які спрыяе захаванню цэласнасці народа, яго адзінства і нацыянальнай самабытнасці. Таму ён замацаваў родную мову ў высокай літаратуры сусветнага значэння - ў Бібліі - як мову раўнапраўную, "боскую", побач з класічнымі агульнапрызнанымі кананічнымі мовамі (лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай). Ён даказаў яе права на "свяшчэнства". І ў гэтым яго вялікая заслуга перад сваім народам і перад усім славянскім светам. Скарына стаяў ля вытокаў беларускай нацыянальнай культуры і стаў яе сімвалам.
Свае кнігі беларускі гуманіст адрасаваў шырокаму чытачу, “людзям простым паспалітым”, і надаў ім выразна дэмакратычны і навучальна-асветніцкі характар.
Кнігадрукар і лекар, вычоны і асветнік, Францішак Скарына паказаў прыклад самаадданага служэння роднаму народу. Служыць “добра люду паспалітаму” завяшчаў ён і нашчадкам.
Список использованной литературы:
Булыка, А.М. Мова выданняў Францыска Скарыны / А.М. Булыка, А.І. Жураўскі, У.М. Свяжынскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — С. 210. Бельскі, А. І. Беларуская літаратура: ХI-ХХ стагоддзі. Дапам. для шк., ліцэяў, гімназій, ВНУ /А.І. Бельскі, У.Г. Кароткі, П.І. Навуменка. - 2-е выд. - Мінск, 2001. - 400с. Верціхоўская, В. У. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе: дапам. настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з бел. i рус. мовамі навучання / В. У. Верціхоўская, М. I . Верціхоўская. - Мінск: Аверсэв, 2006. -140 с. Галенчанка, Г. Я. Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар./ Г. Я. Галенчанка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993.-280 с.: іл. Паноў, С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі: 46 тэм для вывучэння / С. В. Паноў, М. С. Сташкевіч, Л. Я. Галечанка. - 6-е выд. - Мінск : Аверсэв, 2005. - 415с.

