Сацыяльна-эканамічныя перадумовы ўтварэння ВКЛ.

Да ліку сацыяльна-эканамічных прычын, што з‘явіліся падставай для утварэння агульнай літоўска-беларускай дзяржавы, патрэбна аднесці агульнасць працэсаў развіцця феадальнага грамадства. У ХІІІ стагоддзі і на беларускіх і ў літоўскіх землях інтэнсіўна развіваюцца феадальныя адносіны. У плынь феадальнай эксплуатацыі ўцягваюцца новыя катэгорыі насельніцтва з былых вольных абшчыннікаў і гараджан. Узрастае моц баярства, заможных слаѐў насельніцтва. Усе гэта патрабавала заканадаўчага замацавання на дзяржаўным узроўны, што магла зрабіць толькі моцная улада ў адзінай дзяржаве. Феадалам спатрэбілася аб‘яднаць сілы для прававога замацавання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнѐту, спынення ўцѐкаў сялян ад аднаго феадала да другога, прымацавання сялян да зямлі.

Стварэння адзінай, вялікай па тэрыторыі дзяржавы, з адзінай эканамічнай прасторай бы патрабавала і далейшае развіццѐ прадукцыйных сіл – земляробства, рамѐстваў, гандлю.

Землі Літвы і Беларусі не зведалі татара-мангольскага іга. Не гледзячы на перыядычныя спусташэнні, яны ўсѐ ж менш за іншыя тэрыторыі пацярпелі ад разбурэнняў. Тут не было масавага знішчэння насельніцтва, раслі і развіваліся гарады. Рост вытворчасці прыводзіў да таго, што межы асобных невялікіх княстваў стваралі штучныя перашкоды на шляху абмена таварамі, спецыялізацыі асобных тэрыторый у вытворчасці. Адыгравала сваю ролю і тое, што беларуска-літоўскія землі былі звязаны паміж сабой значнымі гандлѐвымі шляхамі, што пралягалі па буйных рэках рэгіѐна.


Цена сегодня: 12.00 бел.руб.

Вы находитесь на сайте как незарегистрированный пользователь.
Для покупки работы Вам необходимо заполнить все поля ниже:
Ваше имя :
Придумайте логин :
Ваш e-mail :
Ваш телефон :
Параметры выбора
Дисциплина
Вид работ
Цена
от 
до 
Год сдачи
от 
до 
Минимальный балл
Страниц не менее
Слова в названии
Слова в описании


Megabank.by - Купить дипломную работу в Минске

Оставьте свои данные и мы перезвоним!